Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багуслаў Эрнэст Дэнгаф (? — 1734) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падкаморы вялікі літоўскі (з 1702), генэрал літоўскай артылерыі (1710—1725)[2]. Генэрал-лейтэнант (1705), быў старостам сакольніцкім.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Герарда, падстолія вялікага літоўскага, і Ганны Бэаты фон Гальштэйн.
У 1699—1706 гадох камандаваў рэгімэнтам пешай гвардыі Каралеўства Польскага, у 1702 годзе атрымаў урад падкаморага вялікага літоўскага. Пазьней камандаваў рэгімэнат пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, у 1711 годзе таксама камандзір рэгімэнта драгунаў.
Ажаніўся з Мар’янай Бялінскай (шлюб у 1703 годзе), вядомай як каханка караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. Разьвёўся ў 1719 годзе, дзяцей не пакінуў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads