Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гданьск)

базыліка ў Гданьску (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гданьск)
Remove ads

Касьцёл Сьвятой Марыі ці Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — касьцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у сьвеце. Адзін з катэдральных касьцёлаў Гданьску. Разьмешчаны на вуліцы Падкрамарскай, д. 5.

Славутасьць
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Краіна
МесцазнаходжаньнеГданьск[1]
Адрасвул. Падкрамарская, д. 5
Каардынаты54°20′59″ пн. ш. 18°39′12″ у. д.
КанфэсіяЛацінская Царква
ЭпархіяГданьская архідыяцэзія[d] 
Архітэктурны стыльцагляная готыка
Аўтар праектуГайнрых Унгерадын[d]
Дата заснаваньня1343
Статуснерухомая славутасьць[d][2]
Сайтbazylikamariacka.gdansk.pl
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Польшчы
Thumb
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Будаўніцтва сучаснага храму пачалося ў 1379 годзе. Будаўніцтва завершанае ў XVI стагодзьдзі у строгім гатычным стылі і зьяўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Храм пабудаваны ў стылі іншых храмаў на беразе Балтыйскага мора, якія разьмяшчаліся ў гарадах Ганзейскай лігі. Ад 1536 да 1572 Касьцёл Сьвятой Марыі выкарыстоўваўся адначасова для Каталіцкіх і Лютэранскіх службаў[3]. Даўжыня будынку — 105 м, шырыня — 66 м, унутры яго магло знаходзіцца да 25 тысячаў чалавек. Да 1945 году году гэта была найбуйнейшая лютэранская царква ў сьвеце. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку была нанесена шкода, абвалілася частка скляпеньняў. Пасьля Другой сусьветнай вайны пачалася рэканструкцыя храму, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпеньні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе храм быў наноў асьвечаны і зноў стаў каталіцкім, а ў 1965 годзе булай Папы касьцёл стаў базылікай.

У храме традыцыйна знаходзіўся трыптых «Страшны суд» Ганса Мэмлінга.

Thumb
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads