Бакары Санья
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бакары Санья (па-француску: Bacary Sagna; нар. 14 лютага 1983 году, Санс, Францыя) — былы францускі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Францыі.
Remove ads
Клюбная кар’ера
«Асэр»
Бакары Санья згуляў за «Асэр» 87 матчы ў чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які перамог у розыгрышы Кубка Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЭФА ў кожным з трох сэзонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сымбалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.
«Арсэнал»
12 ліпеня 2007 году Бакары Санья перайшоў з «Асэру» ў лёнданскі «Арсэнал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які перашоў у лёнданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клюб у таварыскім матчы супраць турэцкага клюбу «Генчлербірлігі», які «Арсэнал» перайграў зь лікам 3:0. У Прэм’ер-Лізе Санья выйшаў адразу ў першам туры ў матчы супраць «Фулгэму», дзе «кананіры» былі мацней зь лікам 2:1. Санья ў большасьці выпадкаў гуляе правага абаронцу, але таксама можа згуляць і ў цэнтры, і на левым флянзе, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклюбніка Эманюэля Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.
3 лютага 2008 году Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эманюэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», матч скончыўся перамогай «Арсэналу» зь лікам 3:1. 23 сакавіка 2008 году Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасьля падачы кутняга ён прабіў галавой у браму лёнданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол ня выратаваў «Арсэнал» ад паразы зь лікам 1:2.
2 кастрычніка 2011 году ў матчы супраць «Тотэнгэм Готспур» атрымаў пералом малой галёначнай косткі правай нагі й прапусьціў тры месяцы.
«Манчэстэр Сіці»
13 чэрвеня 2014 году было абвешчана пра пераход Санья ў клюб «Манчэстэр Сіці». Бакары стаў першым падпісаньнем «Сіці» ў летнім міжсэзоньні, падпісаўшы трохгадовы кантракт. Француз узяў сабе кашулю з 3 нумарам, які ён меў у «Арсэнале»[4].
Remove ads
Міжнародныя выступы
Бакары атрымаў запрашэньне ў зборную Францыі 22 жніўня 2007 году на таварыскі матч супраць зборнай Славаччыны, дзе французы былі мацнейшымі зь лікам 1:0. Санья выйшаў на замену Франсуа Клеру пасьля гадзіны гульні.
Дасягненьні
«Асэр»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2012
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads