БелНДІБ
інстытут у Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Інстытут БелНДІБ» — беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва, заснаваны ў 1957 году ў Менску.
Улучае філію — "Навукова-тэхнічны цэнтар" (г. Берасьце, вул. Маскоўская, 267/2)[2].
Remove ads
Мінуўшчына
Падстава для інстытута была заснавана 2 сьнежня 1944 году ў складзе Адзьдзяленьня тэхнічных навук АН БССР на правах Сэктара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Адзьдзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.
- З 1957 па 1963 год – Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, які ўяўляў сабой комплексны навукова-дасьледчы інстытут, які распрацоўваў горадабудаўнічыя, архітэктурна-будаўнічыя, цеплафізычныя і акустычныя праблемы індустрыяльнага жыльлёвага, прамысловага і сельскагаспадарчага будаўніцтва [3], [4].
- З 1963 па 1988 год – Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржаўнага камітэту БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР), на базе якога супольна з праектнымі арганізацыямі былі створаны БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІПдзіпрасельбуд, БелНДІАКБ (прым. арганізацыі і кіраваньні будаўніцтвам).
- З 1988 па 1991 год – Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва НПТА «Белбуднавука», аб’яднаў ІБіА, БелНДІАКБ і досьледны завод.
- З 1991 па 1994 год – Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва Дзяржбуду Рэспублікі Беларусь.
- З 1994 па 2006 год – Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь.
- З 2006 году – РУП «Інстытут БелНДІБ» (Навукова-дасьледчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтве ”Інстытут БелНДІБ”).
Remove ads
Выдавецкая дзейнасць
З 2007 году інстытут выдае штогадовы зборнік навуковых працаў ”Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону” [5].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads