Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міністэ́рства архітэкту́ры і будаўні́цтва Рэспу́блікі Белару́сь (Мінархбуд Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае распрацоўваць і ажыцьцяўляць дзяржаўную палітыку ў сфэры будаўніцтва. Міністар прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам, а яго намесьнікі (4, адзін з каторых першы[4]) — урадам па ўзгадненьні з прэзыдэнтам[5]. З 4 сакавіка 2025 году пасаду міністра займае Аляксандар Студнеў[6].

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Remove ads

Склад

  • Цэнтральны апарат — 4 галоўныя ўправы, 4 управы, 2 аддзелы[7];
  • Прадпрыемствы «Аргтэхстром», «Бабруйскі домабудаўнічы камбінат», «Баранавіцкі камбінат жалезабэтонных канструкцыяў», «Барысаўскі крыштальны завод», «Беларускі цэмэнтавы завод» (Касьцюковічы, Магілёўская вобласьць), «Белбудцэнтар», «Белгеалстром», «Белдзяржпраект», «БелНДІБ», «БелНДІградабуданіцтва», «Белпрамналадка», «Белстромаўтаматыка», «Будкамплект», «Будтэх», «Будтэхнорм», «Будтэхпрагрэс», «Віцебскі домабудаўнічы камбінат», «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (Рэчыца, Гомельская вобласьць), «Геасэрвіс», «Гомельскі вылічальны цэнтар», «Граніт» (Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Берасьцейская вобласьць), «Жалезабэтонмантаж», «Завод глінянай цэглы» (Новалукомаль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць), баранавіцкі, маладзечанскі й рагачоўскі «Заводы жалезабэтонных вырабаў», «Завод жалезабэтонных канструкцыяў» (Магілёў), «Інкатэх», «Клімавіцкі вапнавы завод», «Кранмаш», «Крычаўцэмэнтнашыфэр», «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат», «Магілёўскі завод зборнага жалезабэтону», «Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў», «Мантажаўтаматыка» (Магілёў), «Менсктыппраект», «Мінпласт», «Мэталіст» (Орша), «Наваполацкжалезабэтон», «НДІБМ» (Навукова-дасьледніцкі інстытут будаўнічых матэрыялаў), «НДПТІБ» (Навукова-дасьледніцкі і праектна-тэхналягічны інстытут будаўніцтва), «Прамбудсыстэма», «Радыёбуд», «Рэчыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў», «Спэцжалезабэтон» (Мікашэвічы), «Спэцрамонт», «Строммаш», «Строммашына» (Магілёў), «Цепламантаж», «Эксплуатацыйнік»;
  • Навучальныя ўстановы — Беларускі дзяржаўны тэхнікум прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў, будаўнічая ды мантажная вучэльні;
  • Часопіс «Архітэктура і Будаўніцтва» (па-расейску: Архитектура и Строительство)[5].
Remove ads

Задачы

  • парадкаваньне дойлідзтва, будаўніцтва й прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў;
  • парадкаваньне будоўлі жытла;
  • парадкаваньне інжынэрна-геалягічнай і тапаграфічна-геадэзічнай разьведкі для будаўніцтва;
  • забесьпячэньне ўжыцьця ў дойлідзтве й будаўніцтве адзінага парадку вымярэньня ды ўліку;
  • стварэньне прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу;
  • падача ва ўрад прапановаў аб прыцягненьні вонкавых пазыкаў у будаўнічую галіну;
  • забесьпячэньне выкананьня плянавых паказьнікаў увозу й вывазу будаўнічых паслугаў.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  • падача ва ўрад прапановаў наконт будаўніцтва;
  • вызначэньне складу, парадку распрацоўкі ды ўзгадненьня праектнай дакумэнтацыі;
  • узгадненьне зь іншымі ведамствамі распрацоўкі заканадаўства аб будаўніцтве й дойлідзтве;
  • ухваленьне парадку вызначэньня кошту праектна-разьведвальнае ды будаўніча-мантажнае працы;
  • вызначэньне складу, парадку распрацоўкі, узгадненьня ды ўхваленьня ведамасных пастановаў аб будаўніцтве;
  • заключэньне міжнародных дамоваў аб дойлідзтве, будаўніцтве й прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў;
  • стварэньне нарадаў аб будаўніцтве;
  • атрыманьне ад юрыдычных асобаў зьвестак аб будаўніцтве;
  • ухваленьне ведамаснага заканадаўства[5].

Мінуўшчына

У 1991 годзе ўрад ператварыў Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтву ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва[8]. Пастановаю ад 18 кастрычніка 1994 году № 125 урад Беларусі надаў міністэрству часовую ўставу[9]. Больш як праз 2 гады Пастановаю ад 14 красавіка 1997 году № 307 урад надаў ведамству сталую ўставу[10]. Паводле Пастановы ад 25 кастрычніка 2001 году № 1541[11] МАБ Беларусі атрымала новую ўставу.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads