Бервянец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бервяне́ц (беларускай лацінкай: Biervianiec) — урочышча каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці, зьвязанае з творчасьцю Якуба Коласа.
У гэтым урочышчы знаходзіцца дубрава на беразе Нёману, неаднаразова ўзгаданая Коласам у апавяданьнях і паэмах «Новая зямля», «Сымон-музыка» і «На ростанях». У Бервянцы ладзяцца сьвяты паэзіі, для чаго адмыслова была пабудавана сцэна. Таксама гэта вядомае месца адпачынку для жыхароў Стаўпеччыны і разьмешчанай непадалёку турбазы «Высокі бераг».
Уваходзіць у склад «Коласаўскага заказьніку», зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю трэцяй катэгорыі.
![]() |
Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся на беразе Нёмана. Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапала рука людзкая, толькі доўгая часы палажылі свой сьлед — пячаць глыбокай старасьці. І многа ўсякіх зьмен часу бачылі гэтыя нямыя сьведкі прошласьці | ![]() |
—Якуб Колас «У старых дубах» (1941)[1] |
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads