Букараманга
горад у Калюмбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Букарама́нга (па-гішпанску: Bucaramanga) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Сантандэр. Букараманга мае пятую паводле велічыні эканоміку па ВУП у краіне, а таксама найніжэйшы ўзровень беспрацоўя. Гэта дзявятым паводле колькасьці насельніцтва горад у краіне з насельніцтвам 613 тысяч чалавек. У Букараманзе маецца больш за 160 паркаў, раскіданых па ўсім горадзе, дзякуючы чаму места атрымала мянушку «Горад паркаў» і «Прыгожы горад Калюмбіі».
Remove ads
Гісторыя
Хірон быў першым і найбольш значным горадам, заснаваным гішпанскімі калянізатарамі ў рэгіёне. Букараманга, якая была заснаваная 22 сьнежня 1622 году, не магла абыйсьці Хірон паводле колькасьці насельніцтва і эканамічнай значнасьці да пачатку XIX стагодзьдзя. Букараманга ў першую чаргу паўстала на здабычы золата. У 1860-х і 1870-х гадах горад прыцягваў значную колькасьць нямецкіх купцоў і шукальнікаў прыгод, а напружанасьць паміж тубыльцамі і новымі засельнікамі абвастрылася ў 1879 годзе. Пасьля палітычнай рэарганізацыі 1886 году Букараманга стала цэнтрам дэпартамэнту. Рэгіён, але ня сам горад, быў спустошаны грамадзянскай вайной 1899—1902 гадоў, што прывяло да сьціплага росту Букарамангі ў першай палове XX стагодзьдзя.
Remove ads
Эканоміка
У Букараманзе разьвітая абутковая прамысловасьць. З гэтае прычыне ў горадзе маецца Асацыяцыя вытворцаў абутку[2]. Мясцовы абутак прадаецца ня толькі на мясцовым калюмбійскім рынку, але таксама робяцца пастаўкі ў Аргентыну, Бразылію, Канаду, Эквадору, Італію, на некаторыя астравы Карыбскага басэйну, ЗША, Пэру, Вэнэсуэлу і Мэксыку[3]. Таксама існуе буйная швачная прамысловасьць. Павялічваецца колькасьць цэнтраў тэхналягічных дасьледаваньняў у розных тэмах, такіх як энэргетыка, газавая і нафтавая прамысловасьць ды аграпрамысловае разьвіцьцё.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads