Вадзім Сіняўскі
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Іванавіч Сіняўскі (нар. 15 траўня 1970, Маладзечна) — беларускі дзяржаўны дзяяч. З красавіка 2014 году — начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. З 11 сакавіка 2021 году — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў у 1991 годзе Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР, у 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі. Са жніўня 1991 — па сьнежань 1992 году — камандзір узводу роты курсантаў Саратаўскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні МУС СССР.
Са сьнежня 1992 па сьнежань 1994 гадоў — участковы інспэктар інспэкцыі па справах непаўнагадовых аддзелу ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкаму. Са сьнежня 1994 па жнівень 1998 году — старэйшы ўчастковы інспэктар інспэкцыі па справах непаўнагадовых, участковы інспэктар міліцыі, старэйшы ўчастковы інспэктар міліцыі Крывіцкага вучастку міліцыі АУС Мядзельскага райвыканкаму.
Са жніўня 1998 па чэрвень 2003 гадоў — начальнік апэратыўна-арганізацыйнай службы, намесьнік начальніка АУС Мядзельскага райвыканкаму — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі. З чэрвеня 2003 па кастрычнік 2005 году кіраваў АУС Валожынскага райвыканкаму. Потым быў прызначаны намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі УУС Менскага аблвыканкаму — начальнікам упраўленьня аховы правапарадку. Займаў гэтую пасаду да канца 2009 году.
Са сьнежня 2009 па красавік 2012 гадоў — начальнік трэцяга аддзела ўпраўленьня аховы аб’ектаў Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі. З красавіка 2012 па красавік 2014 году — начальнік Дэпартамэнту аховы МУС. З красавіка 2014 году служыў на пасадзе начальніка УУС Гарадзенска аблвыканкаму.
З 11 сакавіка 2021 году — Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Узнагароды
- мэдалі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў,
- мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку»
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads