Раман Галоўчанка
беларускі дыплямат, дзяржаўны дзяяч і банкір From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (нар. 10 жніўня 1973) — дзяржаўны дзяяч і дыплямат Беларусі.
Трэці амбасадар Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах ( 2013—2018), 4-ы старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі (2018—2020) і 10-ы старшыня Савету міністраў Беларусі (2020—2025)[4]. Восьмы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі (ад 2025 году).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін. У 1996—1997 гадох працаваў на вайскова-тэхнічным ЗАТ «Белтэхэкспарт» спачатку ў якасьці рэфэрэнта старшыні ўправы, а затым намесьнікам кіраўніка. У 1997—2002 гадох быў галоўным спэцыялістам Дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі Беларусі. У 2002—2005 гадох займаў пасаду намесьніка начальніка аддзелу нагляду за выкананьнем законаў у вайскова-прамысловым комплексе Пракуратуры Беларусі[5].
У 2003 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. У 2005—2006 гадох працаваў галоўным дарадцам управы вонкавай палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. У 2006—2009 гадох быў галоўным дарадцам Дзяржаўнага сакратарыяту Рады бясьпекі Беларусі. У 2009 годзе стаў дарадцам-пасланьнікам Амбасады Беларусі ў Польшчы[5].
У 2009—2013 гадох быў 1-м намесьнікам старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі. У 2013—2018 годзе займаў пасаду амбасадара Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Таксама быў амбасадарам паводле сумяшчальніцтва ў Катары, Кувэйце і Савудаўскай Арабіі. У 2018—2020 гадох узначальваў Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Беларусі[5].
З 4 чэрвеня 2020 году прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі. У чэрвені 2022 году Галоўчанка трапіў у санкцыйны сьпіс Канады[6]. 10 сакавіка 2025 году ўзначаліў Нацыянальны банк Беларусі[5].
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Раман Галоўчанка жанаты і мае траіх дзяцей.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads