Васіль Вір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Ві́р (псэўданім С. Пінскі; ?, Піншчына — пасьля 1991, Канада) — беларускі пэдагог, журналіст, палітычны дзеяч.
Жыцьцяпіс
У 1920-30-х гадах актыўна ўдзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе на Піншчыне, спрыяў Таварыству беларускай школы. У Пінску імкнуўся стварыць беларускую газэту, чаго не дазволілі ўлады. Быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі. У верасьні 1939 году прымаў удзел у антыпольскім паўстаньні на заходнебеларускім Палесьсі.
Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускае школьніцтва на Піншчыне і Століншчыне, друкаваўся ў віленскай газэце «Беларускі голас». Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падпольлі, арганізоўваў нацыянальную партызанку. У канцы 1943 арыштаваны СД у Пінску і высланы на прымусовую працу ў Нямеччыну. Напрыканцы 1940-х гадоў выехаў з Заходняе Нямеччыны у Канаду. Браў удзел у беларускім эміграцыйным жыцьці, уваходзіў у рэдакцыйную калегію газэты «Беларускі голас» (Таронта, Канада), дзе выступаў як публіцыст, друкаваў успаміны. Сябра Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось», друкаваўся ў аднайменным часопісе[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads