Водарасьці

гетэрагенная група эўкарыётаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Водарасьці
Remove ads

Водарасьці (багавіньне[1]) — гетэрагенная экалягічная група пераважна фататрофных аднавузных, каляніяльных ці мнагавузных арганізмаў, якія жывуць, як правіла, у водным асяродзьдзі, у сыстэматычным дачыненьні ўяўляе сабой сукупнасьць многіх аддзелаў. Традыцыйна водарасьці адносілі да расьлінаў, аднак згодна сучаснай сыстэматыцы яны адносяцца да пратыстаў[2][3][4]. Большасць зь іх могуць жыць толькі ў вадзе, бо ня маюць многіх асобных тыпаў вузаў і тканак, як то вусьцейкі, ксылема і фляэма, якія сустракаюцца ў наземных расьлінаў.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...

Большасць зь іх фататрофы, але сустракаюцца і міксатрофы, то бок арганізмы, якія атрымліваюць энэргію як за кошт фотасынтэзу, гэтак і за кошт паглынаньня арганічнага вугляроду шляхам асматрофіі, мізацытозу або фагацытозу. Некаторыя аднавузныя віды зялёных водарасьцяў, а таксама многія залацістыя водарасьці, эўгленіды, дынафлягеляты і іншыя водарасьці сталіся гетэратрофамі, часам паразытамі, цалкам залежнымі ад вонкавых крыніцаў энэргіі і маюць абмежаваны фотасынтэтычны апарат або яго зусім ім бракуе[5][6][7].

Празь вялікую колькасьць відаў багавіньня ім знаходзяць усё больш розных прамысловых і традыцыйных ужываньняў у чалавечай дзейнасьці. Традыцыйныя мэтады вырошчваньня марскіх водарасьцяў існуюць тысячы гадоў і маюць старажытныя традыцыі, асабліва што датычыцца харчовага спажываньня ва Ўсходняй Азіі. У сучаснасьці сфэра выкарыстаньня водарасьцяў значна пашыраная. Гэтак імі цяпер сілкуюць быдла, а таксама выкарыстоўваюць дзеля біярэмэдыяцыі альбо кантролю забруджваньня, пераўтварэньня сонечнага сьвятла ў паліва, а таксама ў прамысловых працэсах, у мэдычных і навуковых мэтах.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads