Войцех Шчэнсны
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войцех Томаш Шчэнсны (па-польску: Wojciech Tomasz Szczęsny; нар. 18 красавіка 1990 году, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за гішпанскі клюб «Барсэлёна» і нацыянальную зборную Польшчы на пазыцыі брамніка. Сын былога брамніка зборнай Польшчы, Мацея Шчэнснага.
Remove ads
Біяграфія
Быў выхаванцам клюбу «Агрыкола» з Варшавы. Але ў 15 гадоў так уразіў сабой трэнэраў «Легіі», што яны дазволілі яму трэніравацца ў іхным лягеры. У 2006 годзе Шчэнсны перайшоў у «Арсэнал». Зьяўляючыся на пачатку па сутнасьці чацьвертым галкіпэрам клюбу ў сэзоне 2011—2012 гадоў здолеў стаць асноўным брамнікам.
Нацыянальная зборная
У верасьні 2009 году трэнэр галоўнай нацыянальнай зборнай Польшчы трымаў Войцеха на прыкмеце перад матчамі з Паўночнай Ірляндыяй і Славеніяй. Аднак, за таго што ніхто з трох галкіпэраў зборнай ня выпаў з абоймы дэбют быў адкладзены. 18 лістапада 2009 году Войцех зьдзейсьніў паўнавартасны дэбют у таварыскім матчы з Канадай, выйшаўшы на замену на 46 хвіліне, і абараніўшы браму затым «на нуль»; матч скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць палякаў.
Remove ads
Дасягненьні
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018, 2021, 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2019, 2021
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads