Вольга Раманаўна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́льга Рама́наўна (? — пасьля 1289) — княгіня Ўладзімера-Валынская, жонка Ўладзімера Васількавіча.
Remove ads
Біяграфія
Княгіня Вольга Раманаўна вядомая па завяшчаньні мужа Уладзімера Васількавіча.
У 1287 галіцка-валынскія князі пайшлі ў паход на Польшчу. Князь Уладзімер Васількавіч, цяжка хворы, паслаў замест сябе ваяводу, а сам застаўся ў Камянцы. Ня маючы нашчадкаў, Уладзімер завяшчаў «зямлю сваю ўсю і горада» Луцкаму князю Мсьціславу Данілавічу. Захаваліся, верагодна, ня цалкам, у летапісным тэксьце, дзьве граматы Ўладзімера, якія зьяўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных. Асобна была напісаная грамата, у якой жонцы Ўладзімера Вользе Раманаўне быў адпісаны горад Кобрынь і сяло Гарадзел (Гарадзец). Акрамя таго, у грамаце князь запісаў: «…а княгіня мая оже восхочет ў чернич поити поидеть, Аже ня восхочет ити, а како ёй любо мне не воставши глядзети, што, хто мае чынить по моим жывоте» [1]. Да таго ж князь вымусіў пераемніка цалаваць крыж, што ён не аддасьць прыёмную дачку Ізяславу супраць яе волі замуж, а толькі так, як захоча Вольга.
10 сьнежня 1288 г. Уладзімер Васількавіч памёр. Вольга Раманаўна на пахаваньні мужа была з Ізяславай і зь сястрой свайго мужа манашкай Аленай. Апошні раз у Іпацьеўскім летапісе Вольга згадваецца ў сакавіку 1289 году[1].
Некаторыя дасьледчыкі, абапіраючыся на асаблівасьці напісаньня часткі Іпацьеўскім летапісе, якая атрымала назву «Аповесьці пра Ўладзімера Васількавіча», лічаць яе аўтарам Вольгу Раманаўну. У гэтай частцы летапісу прысутнічае і надмернасьць уласных пачуцьцяў у апісаньні Уладзіміра Васількавіча, бліжэйшая прамая аналёгія якой панегірык князю Васільку Растоўскага, створаны роднай цёткай Вольгі Раманаўны. Апісаньне сытуацыяў, у якіх былі толькі князь Уладзімер Васількавіч і княгіня Вольга Раманаўна, а таксама падрабязнае апісаньне як вясельля князя Уладзіміра Васількавіча, так жа і яго пахаваньня.
Магчымым пацьвярджэньнем пераезду Вольгі Раманаўны ў Кобрын можа зьяўляцца той факт, што апошнія радкі летапісу пісаліся як бы па-за межамі Ўладзімера-Валынскага. Запісы аб сьмерці Пінскага і Сьцяпанскага князёў гучаць як данесеныя здалёку весьці, а трапіць у кодэкс княгіні Вольгі яны змаглі менавіта таму, што Сьцяпанскае і Пінскае княства разьмешчаны недалёка ад Кобрына.
Remove ads
Памяць

Паводле легенды яе магіла знаходзіцца ва ўрочышчы Княжая гара каля вёскі Ляхчыцы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads