Выбух на Менскім радыёзаводзе 1972 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбух у цэху па вырабе тэлевізыйных футаралаў Менскага радыёзаводу адбыўся 10 сакавіка 1972 году. Гэтая тэхнагенная катастрофа стала найбольш масавай у Беларусі па колькасьці ахвяраў[1]: па розных зьвестках пры выбуху загінулі ад 103 да 143 чалавек[2]. Паводле Дзьмітрыя Глеха, які быў на момант аварыі камандзірам вучэбнай роты палка грамадзянскай абароны, які ўдзельнічаў у ратаўнічых работах, у выніку выбуху загінулі больш за 120 чалавек[3].
Remove ads
Трагедыя
Выбух адбыўся 10 сакавіка ў 19:30 у цэху па вуліцы Соф’і Кавалеўскай, у час працы другой зьмены. Ад выбуху абрынуліся жалезабэтонныя перакрыцьці, пакінуўшы ад будынку толькі слупы, на якіх трымаўся дах. Першымі на дапамогу тым, хто апынуўся пад руінамі, кінуліся супрацоўнікі суседніх прадпрыемстваў і цэхаў, пасьля на месца здарэньня прыбылі экстраныя службы, якім даводзілася разьбіраць завалы голымі рукамі да прыезду пад’ёмных кранаў. Выратавальныя працы працягваліся некалькі дзён. На трэці дзень працягвалі знаходзіць ацалелых[3]. 141 чалавек трапіў у шпіталь.
Тагачасная прэса праз два дні паведаміла толькі мінімальныя зьвесткі пра здарэньне, назваўшы тое, што адбылося, «аварыяй, у выніку якой ёсьць загінулыя і параненыя».
Remove ads
Расьсьледваньне
Камісію па расьсьледваньні прычынаў і абставінаў трагедыі ўзначаліў сакратар ЦК КПСС Д. Ф. Усьцінаў[4][5]. Неўзабаве прычынай выбуху быў названы дробнадыспэрсны пыл ад шліфаваньня ДГП і фанэры. За шматлікія гады працы ён асядаў у вэнтыляцыі, якая не спраўлялася з адкідамі вытворчасьці такога памеру, бо першапачаткова цэх быў спраектаваны і пабудаваны для тэкстыльнай вытворчасьці. Калі цэх быў перапрафіляваны пад футаральны, пыл стаў накоплівацца і вымяраўся ў сантымэтрах. Аднае іскры было дастаткова, каб ён выбухнуў.
Пра наяўнасьць праблемы было вядома дырэктару радыёзаводу, які паведамляў пра гэта праектоўнікам зь Ленінграду. Зьвяртаўся да іх таксама і кіраўнік аддзелу Дзяржаўнага пажарнага нагляду Ўправы пажарнай аховы Менску і вобласьці Леанід Ліпніцкі. Аднак на ўсе гэтыя звароты з праектнага інстытуту прыходзілі абвяржэньні.
Remove ads
Наступствы
Пасьля аварыі дырэктара ленінградзкага праектнага інстытуту, ляўрэата Ленінскай прэміі, пазбавілі ўсіх узнагарод і званьняў і выключылі з партыі. Дырэктар радыёзаводу Захаранка, галоўны інжынэр Куцэра, начальнік філіі N1 заводу Хоміў, старшыня заводзкага камітэту прафзьвязу Ірадаў былі звольненыя і выключаныя з партыі. Сакратар парткаму заводу Уцікаў і старшыня Менскага абкаму прафзьвязу работнікаў радыё- і электрычнай прамысловасьці Андрэеў атрымалі строгія вымовы і былі звольненыя, першы сакратар Цэнтральнага райкаму КПБ Яршоў і другі сакратар Менскага гаркаму КПБ Ляпёшкін атрымалі вымовы.
Праектоўнікі і дырэктар Менскага радыёзаводу апынуліся за кратамі (дырэктар атрымаў 15 гадоў[5]). Галоўны інжынэр прадпрыемства да суду разьбіўся ў аўтакатастрофе.
Усе выдаткі па пахаваньні дзяржава ўзяла на сябе. Родным загінулых сплацілі па 300 рублёў, пацярпелых — па 200. Тым, хто меў патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, выдзелілі кватэры або пакоі. Агульная сума матэрыяльнай дапамогі склала 170 тыс. рублёў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads