Вэлінгтан
сталіца Новай Зэляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэлінгтан, Ўэлінґтан (па-ангельску: Wellington) — сталіца Новай Зэляндыі. Насельніцтва складае 209 тысяч чалавек (2025). Горад месьціцца на паўднёва-заходнім ускрайку Паўночнага вострава, паміж пратокай Кука і хрыбтом Рэмутака. Гэта трэцяе паводле велічыні места ў Новай Зэляндыі і другое на востраве. Уважаецца за самую паўднёвую сталіцу сувэрэннай дзяржавы ў сьвеце[2]. Вэлінгтан мае мерны марскі клімат і ёсьць самым ветраным горадам у сьвеце паводле сярэдняй хуткасьці ветру[3]. Вусная традыцыя маоры распавядае, што мітычны правадыр Купэ выявіў і дасьледаваў гэты рэгіён прыкладна ў X стагодзьдзі. Першапачаткова ён быў заселены маоры з племяні іві. Разбурэньні падчас мушкетных войнаў прывялі да таго, што яны былі заваяваны іншымі прадстаўнікамі маоры ў пачатку XIX стагодзьдзя[4] .
Сучасны плян Вэлінгтану быў распрацаваны капітанам Ўільямам Мэйнам Сьмітам, то бок першым генэральным інспэктарам Навазэляндзкай кампаніі Эдўарда Ўэйкфілда, у 1840 годзе. Сьмітавы плян улучаў рэалізацыю шэрагу ўзаемапавязаных гіпадамавых сыстэмаў, якія ахоплівалі прылеглыя даліны і ніжнія схілы пагоркаў[5], але без фактычнага ўліку рэльефу мясцовасьці. Горад уважаецца за сталіцу краю з 1865 году, але ягоны статус ня вызначаны ў заканадаўстве, але ўсталяваны адпаведнай канвэнцыяй. У горадзе засядаюць урад, парлямэнт, вярхоўны суд ды большая частка дзяржаўных службаў краіны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
