Віктар Хурсік

беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ктар Уладзі́меравіч Ху́рсік (нар. 9 траўня 1953 году, чыгуначная станцыя Ўборак Асіпавіцкага раёну, БССР) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў, актыўны грамадзкі дзяяч.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў сям’і начальніка станцыі. У 1982 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам. З 1991 па 2002 гады працаваў у газэце «Звязда», рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе і адначасова пачынаў уласную выдавецкую дзейнасьць. Самастойна дасьледуе гісторыю Асіпавіцкага раёну і на гэту тэму надрукаваў кнігі: «Род Офенбергаў у гісторыі Беларусі. Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі»(2002), «Зямля Радзівілаў на Асіповіччане» (2000), «Паўстанак Памяці. З гісторыі Асіповіччаны ад старажытных часоў да 1911 г.» (1999), «Белы Лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл» (2001). Аўтар дакумэнтальнага досьледу «Кроў і попел Дражні: гісторыя партызанскага злачынства» (2003), які меў шырокі рэзананс. Адзін з сучасных абаронцаў вольнага слова і друку[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads