ГЭС Тры цясьніны
гідраэлектрастанцыя ў Кітаі на рацэ Янцзы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ГЭС Тры цясьні́ны — дзейная плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу гораду Саньдупін у гарадзкой акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясьніны зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасьці ў 21 тысячаў МВт, але другой пасьля ГЭС Ітайпу ў дачыненьні да выпрацоўкі электраэнэргіі ў год.

Будаўніцтва цела плаціны было завершанае ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова плянаваныя кампанэнты праекту былі завершаныя 30 кастрычніка 2008 году, калі 26-я турбіна пачала камэрцыйную эксплюатацыю. Кожная турбіна мае магутнасьць у 700 МВт[1].
Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынэрны, сацыяльны й эканамічных посьпех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваньнем па выкіданьню парніковых газаў. Тым ня менш, будаўніцтва плаціны патрабавала зьнішчэньня некаторых археалягічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленьне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалягічныя зьменаў, у тым ліку павышэньня рызыкі апоўзьняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, гэтак і за мяжой[4].
Remove ads
Гісторыя
Вялікая плаціна праз раку Янцзы першапачаткова прадугледжвалася яшчэ Сунь Ятсэнам як адзін з крокаў праграмы Міжнароднага разьвіцьця Кітаю ў 1919 годзе[4][5]. Ён рабіў заяву, што плаціна, здольная выпрацоўваць энэргію ў 30 мільёнаў конскіх сілаў (22 ГВт), магчыма можа быць пабудаваная ніжэй за сёньняшнюю ГЭС[5]. У 1932 годзе нацыяналістычны ўрад на чале з Чан Кайшы пачаў папярэднюю працу над плянамі рэалізацыі праекту. У 1939 годзе японскія вайсковыя сілы акупавалі Ічан і абсьледавалі тэрыторыю. Японцы хутка скончылі праектаваньне плаціны і чакалі перамогі Японіі ў вайне супраць Кітаю.

У 1944 годзе галоўны інжынэр-канструктар Бюро па мэліярацыі ЗША Джон Лусьен Сэвэдж агледзеў тэрыторыю і склаў прапанову да стварэньня плаціны на рацэ[6]. Каля 54 кітайскіх інжынэраў выправіліся ў ЗША на навучаньне. Першапачатковыя пляны плаціны прадугледжвалі выкарыстаньне ўнікальнага мэтаду для перамяшчэньня караблёў; караблі перамяшчаліся б па парогах, разьмешчаных на ніжнім і верхнім канцах плаціны. У выпадку дробных водных суднаў для эфэктыўнасьці меркавалася абслугоўваць адразу групу караблёў. Невядома, ці гэтае рашэньне было перагледжанае празь ягоную эфэктыўнасьць у эканоміі вады ці таму, што інжынэры палічылі, што розьніца ў вышынях паміж верхнім і ніжнім парогамі ёсьць занадта вялікімі для альтэрнатыўных мэтадаў[7]. Былі зробленыя некаторыя абсьледаваньні, эканамічныя дасьледаваньні і праектныя работы, але ў разгар грамадзянскай вайны ў Кітаі ўрад спыніў працу ў 1947 годзе.

Пасьля захопу ўлады камуністамі ў 1949 году Мао Дзэ-дун падтрымаў гэты праект, але спачатку распачалася рэалізацыя праекту плаціны Гэчжоўба, і эканамічныя праблемы, уключаючы Вялікі скок наперад і Культурную рэвалюцыю, запаволілі прагрэс. Пасьля паводкі на рацэ Янцзы ў 1954 годзе, у 1956 годзе Мао Цзэ-дун напісаў верш «Плаваньне», верш пра ягонае захапленьне плацінай на Янцзы. У 1958 годзе, пасьля кампаніі «Сто кветак», некаторыя інжынэры, якія выступілі супраць рэалізацыі праекту, апынуліся ў турме[8].
На працягу 1980-х гадох ідэя будаўніцтва плаціны ўзьнікла зноўку. Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў зацьвердзіў будаўніцтва плаціны ў 1992 годзе, то бок з 2633 дэлегатаў, 1767 прагаласавалі за, 177 прагаласавалі супраць, 664 устрымаліся, а 25 чальцоў не прагаласавалі[9]. Будаўніцтва пачалося 14 сьнежня 1994 году[10]. Плаціна, як чакалася, павінна была запрацаваць у 2009 годзе, аднак дадатковыя праекты, напрыклад, падземная электрастанцыя з шасьцю дадатковымі генэратарамі, зацягнулі выхад на поўную эксплюатацыю да траўня 2012 году[8][11]. Карабелевы ўздымнік быў завершаны і ўведзены ў эксплюатацыю ў 2015 году[12][13]. Да сканчэньня 2008 году плаціна ўзьняла ўзровень вады ў вадасховішчы да 172,5 мэтраў над узроўнем мора, на максымальны ўзровень плаціна выйшла да кастрычніку 2010 году — 175 мэтраў[14][15].
Remove ads
Генэрацыя энэргіі
Магутнасьці генэрацыі
Вытворчасьцю электраэнэргіі кіруе China Yangtze Power, якая ёсьць даччынай кампаніяй China Three Gorges Corporation (CTGC), цэнтральнага прадпрыемства, якое ў сваю чаргу знаходзіцца ў кіраваньні групы SASAC. Плаціна ёсьць найбуйнейшай у сьвеце гідраэлектрастанцыяй, маючы ў сваім складзе 34 генэратары. Зь іх 32 генэратыра ўважаюцца за галоўныя, кожны зь якіх мае магутнасьць у 700 МВт, а таксама маюцца два электрагенэратары ўласна электрастанцыі, кожны магутнасьцю 50 МВт, што агулам складае магутнасьць 22 500 МВт[16]. Сярод 32 галоўных генэратараў 14 усталяваныя на паўночным баку плаціны, 12 — на паўднёвым баку, а астатнія шэсьць працуюць на падземнай электрастанцыі ў гары на поўдзень ад плаціны. Штогадовая выпрацоўка электраэнэргіі ў 2018 годзе складала 101,6 ТВт·г[17], што ў 20 разоў больш за колькасьць генэраваньня на плаціне Гувэра[18].
Генэратары

Галоўныя генэратары важаць блізу 6000 тонаў і разьлічаныя на выпрацоўку больш за 700 МВт электраэнэргіі кожны. Разьліковы гідраўлічны напор генэратараў складае 80,6 мэтраў. Хуткасьць плыні вагаецца ад 600 да 950 м³ у сэкунду ў залежнасьці ад даступнага напору, то бок чым ён большы, тым менш вады патрабуецца дзеля выхаду працы на ўсю дасяжную магутнасьць. У «Трох цясьнінах» выкарыстоўваюцца турбіны Фрэнсіса дыямэтрам 9,7/10,4 м і хуткасьцю кручэньня 75 абаротаў у хвіліну. Гэта азначае, што для выпрацоўкі электраэнэргіі пры частасьці 50 Гц ротары генэратара маюць 80 полюсаў. Намінальная магутнасьць складае 778 МВА, максымальная — 840 МВА, а каэфіцыент магутнасьці мае паказьнік роўны 0,9. Генэратар выпрацоўвае электрычную энэргію пры напружаньні 20 кВ. Затым выпрацаваная электраэнэргія павышаецца да 500 кВ дзеля перадачы пры частасьці 50 Гц. Статар генэратара, найбуйнейшы ў сваім родзе, мае вышыню 3,1/3 м; вонкавы дыямэтр статара — 21,4/20,9 м, ягоны ўнутраны дыямэтар — 18,5/18,8 м, а нагрузка на падшыпнік — 5050/5500 тон. Сярэдні ККД перавышае 94%, а максымальны — 96,5%[19][20].
Генэратары былі вырабленыя цэлым шэрагам прадпрыемстваў, у лік якіх увайшлі Alstom, ABB, Kvaerner, Harbin Motor, Voith, General Electric, Siemens і Oriental Motor. Пагадненьне аб перадачы тэхналёгіяў было складзенае поруч з кантрактам. Большасьць генэратараў маюць вадзяное астуджэньне. Некаторыя з новых мадэляў маюць паветранае астуджэньне, што спрашчае іхнюю канструкцыю, вытворчасьць і абслугоўваньне[21].
Усталяваньне генэратараў
Першы галоўны генэратар на паўночным баку (№ 2) быў запушчаны ў эксплюатацыю 10 ліпеня 2003 году. 7 верасьня 2005 году запрацаваў генэратар № 9 з таго ж боку плаціны. Выхад на поўную магутнасьць у 9 800 МВт быў дасягнуты 18 кастрычніка 2006 году, пасьля таго, як узровень вады дасягнуў 156 мэтраў[22]. На паўднёвым баку галоўны генэратар № 22 быў запушчаны ў працу 11 чэрвеня 2007 году, а генэратар № 15 пачаў працаваць 30 кастрычніка 2008 году. Шосты (№ 17) пачаў працаваць 18 сьнежня 2007 году, павялічыўшы магутнасьць да 14,1 ГВт, перавысіўшы магутнасьць плаціны Ітайпу (14,0 ГВт), і стаўшы найбуйнейшай у сьвеце гідраэлектрастанцыяй паводле магутнасьці[23][24][25][26]. Калі 23 траўня 2012 году апошні галоўны генэратар (№ 27) завяршыў свае апошнія выпрабаваньні, усе шэсьць падземных галоўных генэратараў перайшлі ў працоўны стан, што павялічыла магутнасьць да 22,5 ГВт. Пасьля дзевяці гадоў будаўніцтва, мантажу і выпрабаваньняў электрастанцыя была цалкам уведзеная ў эксплюатацыю да ліпеня 2012 году[27][28].
Remove ads
Галерэя
- «Санься»
- Вадасховішча
- Макет часткі збудаваньня «Санься»
- Выгляд на шлюзы «Санься»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
