Гадэрсьфілд
горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́дэрсьфілд (па-ангельску: Huddersfield) — горад у акрузе Кэркліс (анг. Kirklees) на захадзе графства Заходні Ёркшыр у Ангельшчыне, непадалёк ад зьліцьця рэкаў Колн і Голм, за 310 кілямэтраў ад Лёндану й за 16,6 кілямэтру ад Брэдфарду, найбліжэйшага буйнога населенага пункту.
Насельніцтва Гадэрсьфілду складае, паводле зьвестак перапісу 2001 году, 146 234 чалавекі, што дае магчымасьць займаць гораду 10-ы радок у сьпісе найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі. Гэта найбуйнейшы населены цэнтар акругі Кэркліс і ягоны адміністрацыйны цэнтар.
Гадэрсьфілд згуляў важную ролю ў індустрыяльнай рэвалюцыі Вялікабрытаніі. Сёньня гэта буйны прамысловы (вытворчасьць ваўняных тканінаў, фарбавальнікаў, машынабудаваньне), спартовы й адукацыйны цэнтар[1]. Горад увайшоў у гісторыю як месца нараджэньня нацыянальнай рэгбійнай лігі й прэм’ер-міністра Гаральда Ўілсана.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads