Геалёгія
навука пра склад, будову, фізычныя характарыстыкі і гісторыю цьвёрдай абалонкі Зямлі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геалёгія (па-грэцку: gē — «Зямля» + «logos» — вучэньне) — комплекс навук пра склад, будову й гісторыю разьвіцьця зямное кары і больш глыбокіх сфэраў Зямлі, а таксама працэсаў, з дапамогай якіх нашая плянэта зьмяняецца. Геалёгія можа таксама ставіцца наогул да вывучэньня глебавых асаблівасьцяў любога нябеснага цела (напрыклад, геалёгія Месяца ці Марса).

Акеанічная кара
0-20 Ma
20-65 Ma
>65 Ma
Кантынэнтальная караГеалягічна плятформа
Араген
Вялікія масівы інтрузіваў
Вытанчаная кантынэнтальная кара
Геалёгія дае ўяўленьне пра гісторыю Зямлі, паколькі яна забясьпечвае першасныя доказы тэктонікі плітаў, эвалюцыйнай гісторыі жыцьця й клімату. У наш час геалёгія зьяўляецца камэрцыйна важнай для выведкі й распрацоўкі мінэральных і вуглевадародных выкапняў і для ацэнкі водных рэсурсаў. Яна таксама мае дачыненьне да прагназаваньня й разуменьня небясьпечных прыродных зьяваў, рэкультывацыі экалягічных праблемаў, а таксама для забесьпячэньня разуменьня зьменаў клімату ў мінулым. Геалёгія гуляе важную ролю ў геатэхнічнай інжынэрыі й зьяўляецца адной з асноўнай акадэмічнай дысцыплінай.
Найбольш раньнія геалягічныя даследаваньні ў Беларусі вядомыя з канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Геалягічныя мэтады
Геолягі выкарыстоўваюць шэраг палявых, лябараторных і лікавых мэтадаў мадэляваньня, каб расшыфраваць гісторыю Зямлі і зразумець працэсы, якія адбываюцца на Зямлі і ўнутры яе. У тыповых геалягічных дасьледаваньнях геолягі выкарыстоўваюць першасную інфармацыю, якая датычыцца пэтралёгіі (вывучэньне горных пародаў), стратыграфіі (дасьледаваньне ападкавых слаёў) і структурнай геалёгіі (дасьледаваньне палажэньняў горных пародаў і іхняй дэфармацыі). У многіх выпадках геолягі таксама вывучаюць сучасныя глебы, рэкі, ляндшафты і ледавікі, а таксама дасьледуюць мінулае і сучаснае жыцьцё і біягеахімічныя шляхі, а таксама выкарыстоўваць геафізычныя мэтады дзеля дасьледаваньня нетраў. Субдысцыпліны геалёгіі падзяляюцца на эндагенную і экзагенную геалёгію[1].
Пэтралёгія

Акрамя ідэнтыфікацыі пародаў у палявых умовах (літалёгіі), пэтролягі вызначаюць узоры горных пародаў у лябараторыі. Двума асноўнымі мэтадамі ідэнтыфікацыі пародаў у лябараторыі ёсьць аптычная мікраскапія і электронны мікрааналіз. Пры аналізе аптычнае мінэралёгіі пэтролягі аналізуюць тонкія зрэзы ўзораў горных пародаў, вядомыя як шліфы, з дапамогай пэтраграфічнага мікраскопу, дзе мінэралы можна ідэнтыфікаваць паводле іхных розных уласьцівасьцяў у пляскатапалярызаваным і кроспалярызаваным сьвятле[2]. Пры дапамогзе электроннага мікрааналізу асобныя часткі аналізуюцца на прадмет іхнага дакладнага хімічнага складу і зьмяненьняў у складзе асобных крышталяў[3]. Дасьледаваньні стабільных[4] і радыяактыўных ізатопаў[5] даюць уяўленьне аб геахімічнай эвалюцыі пародаў.
Пэтролягі таксама могуць выкарыстоўваць зьвесткі з вадкага ўлучэньня[6] ці праводзіць фізычныя экспэрымэнты з высокімі тэмпэратурамі і ціскам[7], каб зразумець, пры якіх тэмпэратурах і цісках назіраецца паява розных мінэральных фазаў, і як яны зьмяняюцца ў выніку магматычных[8] і мэтамарфічных працэсаў. Гэтае дасьледаваньне можна экстрапаляваць на поле, каб зразумець мэтамарфічныя працэсы і ўмовы крышталізацыі магматычных пародаў[9]. Гэтая праца таксама можа дапамагчы растлумачыць працэсы, якія адбываюцца на Зямлі, як то субдукцыя і эвалюцыя магмавай камэры[10].
Структурная геалёгія
Геолягі структурнага мэтаду выкарыстоўваюць мікраскапічны аналіз арыентаваных тонкіх зрэзаў геалягічных узораў дзеля назіраньня за матэрыяламі ў пародах, што дае інфармацыю аб дэфармацыі ў крышталічнай структуры пародаў. Яны таксама складаюць і аб’ядноўваюць вымярэньні геалягічных структураў, каб лепш зразумець арыентацыю разломаў і зморшчынаў і каб аднавіць гісторыю дэфармацыі горных пародаў у зададзеных рэгіёнах. Да таго ж, яны праводзяць мадэляваныя і лікавыя экспэрымэнты па дэфармацыі пароды ў розных умовах.
Аналіз структураў часта выконваецца шляхам нанясеньня арыентацыі розных аб’ектаў на стэрэасетцы, якая ёсьць стэрэаграфічнай праекцыяй сфэры на плоскасьць, у якой плоскасьці праецыруюцца як прамыя, а прамыя, у сваю чаргу, адбіваюцца як кропкі. Яны могуць быць скарыстаныя, каб знайсьці месцазнаходжаньне зморшчынавых восяў, адносіны паміж разломамі і ўзаемасувязі паміж іншымі геалягічнымі структурамі. Сярод найбольш вядомых экспэрымэнтаў у структурнае геалёгіі ёсьць экспэрымэнты, зьвязаныя з акрэцыйнымі прызмамі, якія ўяўляюць сабой зоны, у якіх горы цягнуцца ўздоўж канвэргентавых межаў тэктанічных плітаў[11]. Гэта дапамагае паказаць сувязь паміж эрозіяй і формай горнага сьцягу. Гэтыя дасьледаваньні таксама могуць даць карысную інфармацыю аб шляхах мэтамарфізму празь ціск, тэмпэратуру, прастору і час[12].
Стратыграфія
У лябараторыі стратыграфы аналізуюць узоры стратыграфічных разрэзаў, якія атрымоўваюць пры правядзеньні палявых работ, да прыкладу, зь сьвідравінаў[13]. Стратыграфы таксама аналізуюць зьвесткі геафізычных дасьледаваньняў, якія выяўляюць разьмяшчэнне стратыграфічных адзінак у зямных нетрах[14]=. Геафізычныя зьвесткі поруч з каратажам даюць магчымасьць атрымаць лепшае ўяўленьне аб нетрах, і стратыграфы часта выкарыстоўваюць кампутарныя праграмы, каб зрабіць гэта ў трох вымярэньнях[15]. Затым стратыграфы могуць выкарыстоўваць гэтыя зьвесткі дзеля рэканструкцыі старажытных працэсаў, якія адбываліся на паверхні Зямлі, інтэрпрэтацыі мінулай будовы паверхні і вызначэньня месцазнаходжаньня месцаў здабычы вады, вугалю і вуглевадародаў.
У лябараторыі біястратыграфы аналізуюць узоры горных пародаў з паверхневага пласту і сьвідравінаў на прадмет знойдзеных у іх закамянеласьцяў[13]. Гэтыя выкапні дапамагаюць навукоўцам датаваць ядро і зразумець асяродзьдзе, у якім месьцяцца адклады. Геахранолягі дакладна датуюць пароды ў стратыграфічным разрэзе, выяўляючы больш пасаваныя абсалютныя межы часу іхнага ўзьнікненьня і хуткасьці адкладаньня[16]. Іншыя навукоўцы праводзяць дасьледаваньні пародаў з стабільнымі ізатопамі, каб атрымаць інфармацыю аб клімаце мінулага[13].
Remove ads
Структура
У склад геалёгіі ўключаюцца:
- Агульная геалёгія;
- Стратыграфія;
- Тэктоніка;
- Рэгіянальная геалёгія;
- Гістарычная геалёгія;
- Палеанталёгія;
- Вульканалёгія;
- Мінэралёгія;
- Пэтралёгія;
- Літалёгія;
- Вучэньне аб карысных выкапнях.
Асобную групу дысцыплінаў складаюць галіны прыкладанага значэньня:
- Гідрагеалёгія;
- Геакрыялёгія;
- Інжынэрная геалёгія;
і іншыя.
Асобную групу дысцыплінаў складаюць кірункі геалёгіі, якія зьявіліся на мяжы зь іншымі навукамі:
- Геахімія;
- Пэтрахімія;
- Пэтрафізыка;
- Тэктанафізыка;
і іншыя.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads