Генрых VII (кароль Ангельшчыны)

ангельскі кароль From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых VII (кароль Ангельшчыны)
Remove ads

Генрых VII (анг. Henry VII; 28 студзеня 1457, замак Пембрук, Пембрукшыр, Ўэйлз[6] — 21 красавіка 1509) — кароль Ангельшчыны і васпан Ірляндыі (1485—1509), першы манарх з дынастыі Цюдораў.

Thumb
Генрых VII, кароль Ангельшчыны

Заняў трон пад уплывам Ланкастэраў[7]. Дынастыя Цюдораў зьяўляецца галіной Ланкастэраў[8].

Remove ads

Іншыя падзеі

Генрых VII быў ашчадным манархам, значна ўмацаваў бюджэт Ангельшчыны, зруйнаваны ў гады Стогадовай вайны і вайны Пунсовай і Белай ружы. Для суду над дваранамі пры ім быў заснаваны адмысловы орган — Зорная палата.

Да ліку векапомных падзеяў праўленьня Генрыха VII адносіцца падтрыманая ім экспэдыцыя італьянца на ангельскай службе Джаваньні Кабота (ён жа Джон Кабот) у Амэрыку і адкрыцьцё Ньюфаўндлэнда. Таксама па просьбе Генрыха вядомы гісторык Палідор Вэргілій пачаў пісаць «Гісторыю Ангельшчыны».

Кароль пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве, побач са сваёй жонкай, Лізаветай Ёркскай, якую ён перажыў на сем гадоў.

Яму ўспадкаваў другі сын, Генрых VIII.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads