Генэалёгія

навука пра роды і іхнюю гісторыю From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генэалёгія або радавод па-грэцку: γενεαλογία ад па-грэцку: γενεά (па-лацінску: genea) — «сям’я» і па-грэцку: λόγος (па-лацінску: logos) — «слова, веданьне, навука») — спэцыяльная гістарычная дысцыпліна; сыстэматычны сход зьвестак аб паходжваньні сем’яў, пераемнасьць пакаленьняў і сваяцтве, прозьвішчаў і родаў — навука аб роднасных сувязях наогул[1]. Іх гісторыя, сямейныя адносіны, лёс асобных членаў сям’і[2].

Для вывучэньня радаводу вусныя апавяданьні, гістарычныя запісы, генэалягічны аналіз і іншыя крыніцы, якія могуць пацьвердзіць сямейнае сваяцтва і выявіць радавод членаў сям’і. Вынікі генэалягічных дасьледаваньняў адлюстроўваюцца ў графіках або з дапамогай росьпісаў. Зьвязаная з такімі сумежнымі навукамі, як геральдыка, дыпляматыка, краязнаўства, гісторыя і іншыя. Імкненьне да сямейнай гісторыі, як правіла, фармуюцца празь некалькі матываў, у тым ліку жаданьне вызначыць месца сваёй сям’і ў гісторыі, пачуцьцё адказнасьці, каб захаваць мінулае для будучых пакаленьняў і пачуцьцё самаздаволеньня[3]

Генэалёгія ў біялёгіі — сукупнасьць зьвестак пра бацькоў і аддаленых продкаў канкрэтнай асобіны або групы асобін расьлінаў або жывёл. Ведаючы біялягічныя і прадуктыўныя якасьці продкаў, а таксама сваякоў па так званай бакавой лініі, можна правільней падабраць пары для скрыжаваньня з мэтай атрыманьня арганізмаў з жаданымі ўласьцівасьцямі.

Remove ads

Асноўнае паняцьце

Радаводцы, як правіла, дасьледуюць свой ​​радавод, або радавод сваіх мужа і жонкі. Прафэсійныя радаводцы таксама праводзяць дасьледаваньні для іншых, выдаюць кнігі, вучаць, або вырабляюць свае ўласныя базы зьвестак. Яны могуць працаваць у генэалягічных кампаніях, якія прадстаўляюць праграмнае забесьпячэньне вырабляюць матэрыялы карысныя для аматараў і іншых прафэсійных радаводцаў і дапамагаюць даведацца ня толькі, дзе і калі жылі людзі, але і іх лад жыцьця, біяграфію і матывацыю ў тых ці іншых сытуацыях. Гэта часта абумоўлена састарэлым заканадаўствам, старымі палітычнымі межамі, міграцыйнымі тэндэнцыямі, сацыяльна-эканамічнымі, гістарычнымі і рэлігійнымі ўмовамі.

Remove ads

Агульнае распаўсюджваньне

У сучасных энцыкляпэдычных слоўнікавых артыкулах тэрмін генэалёгія пачынаецца зь біблейскага старазаветнага падзелу. У Бібліі паспавядаецца аб паходжаньні і сваяцтве ўсіх шматлікіх народаў[2], аб рэлігійнай традыцыі ў юдаізьме (сьвятарскае права служэньня лявітаў) і пра радаводу заснавальніка хрысьціянства Ісуса Хрыста (Мв. 1:1-15)[4], пра нашчадкаў Мухамеда ў ісламе і г. д.

Апавяданьні пра паходжаньне народаў, дынастыяў і шляхетных сем’яў (манархічная права арыстакратыі) атрымалі шырокае распаўсюджваньне ў многіх краінах Эўропы ў раньнім Сярэднявеччы, таму росквіт генэалёгіі прыпадае на разьвіцьцё фэадалізму. Калі ў грамадзтве зьявілася ўласнасьць і пачаліся абмеркаваньня пытаньня яе атрыманьня ў спадчыну, асабліва важная было ведаць ступені сваяцтва. У Ангельшчыне і Францыі ў XVI стагодзьдзі зьявіліся дзяржаўныя пасады, якія адказвалі за правільнасьць складаньня радаводаў[2].

Remove ads

Сымбалічныя абазначэньні радаводнага дрэва

Пад імем кожнай персоны ставяцца значкі:

ж — з датай нараджэньня (і месца);
∞ — з датай шлюбу (і месца);
+ — з датай сьмерці (і месца)

і інш.

Злучацца гарызантальна клямарам, дзе ўверсе — нашчадак, а зь нізу — бацькі і маці, дзяды і бабулі.

Праграмнае забесьпячэньне

Існуюць праграмныя сыстэмы кіраваньня генэалягічным дасьледаваньням і аналізам, у прыватнасьці пад «вольнымі ліцэнзіямі» распаўсюджваюцца прадукты: «LifeLines», «GRAMPS».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads