Горад анёлаў
фільм 1998 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́рад анёлаў (па-ангельску: City of Angels) — амэрыканская мэлядрама 1998 году рэжысэра Брэда Сылбэрлінга, рэмэйк нямецкай кінастужкі Віма Вэндэрса «Неба над Бэрлінам». Фільм распавядае гісторыю анёла, які закахаўся ў зямную жанчыну і павінен вырашыць дылему, ці варта пазбаўляцца ўласнай неўміручасьці дзеля таго, каб быць з каханкай. Галоўныя ролі выканалі Нікалас Кейдж і Мэг Раян. Канцэпцыя фільму была знойдзеная прадусаркай Дон Стыл і ейным мужам Чарлзам Ровэнам. Пасьля некалькіх гадоў затрымкі яны знайшлі падтрымку з боку Warner Bros. і прыцягнулі рэжысэра Сылбэрлінга да працы, далучыўшы да працы сцэнарыстку Дэну Стывэнз дзеля выкананьня праекта. У сюжэт былі пакладзеная асноўная лінія зьместу намецкага арыгіналу, аднак канцоўка была зьмененая дзеля наданьня трагічнасьці фільму. Здымкі адбываліся ў Каліфорніі, а твор у выніку быў прысьвечаны Дон, якая сканала да прэм’еры. Фільм меў фінансавы посьпех, але адзнакі былі неадназначныя, а некаторыя крытыкі нават лічылі твор жахлівай адаптацыяй арыгіналу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads