Густаў III

From Wikipedia, the free encyclopedia

Густаў III
Remove ads

Густаў III (па-швэдзку: Gustav III; 24 студзеня 1746 — 29 сакавіка 1792) — кароль Швэцыі (з 12 лютага 1771 году).

Хуткія факты Кароль швэдзкі, Каранацыя ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Густаў III нарадзіўся ў сям’і караля Адольфа Фрэдрыка і Люізы Ўльрыкі, народжанай прынцэсы Прускай.

Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швэцыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфэр, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Ўляфа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны сьлед у швэдзкай літаратуры.

Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцьці яшчэ пры валадараньні бацькі. Падчас крызісу 1768 году ён настаяў на скліканьні нечарговай сэсіі парлямэнту, разьлічваючы правесьці канстытуцыйную рэформу, але прадстаўнікі партыі «шапак» адмовіліся выконваць абяцанкі, дадзеныя напярэдадні выбараў.

У лютым — сакавіку 1771 году Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філёзафамі, з многімі зь якіх пасьля працягваў перапісвацца. Аднак яго візыт у сталіцу Францыі насіў ня столькі забаўляльны, колькі дыпляматычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швэцыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсыдыю ў памеры 1 500 000 ліўраў.

Быў забіты ў сакавіку 1792 году групай дваранаў у часе маскараду ў Стакгольмскай опэры.

У гонар Густава III названы горад Густавія.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads