Гігіена

сукупнасьць захадаў і практык, якіх трымаюцца дзеля захаваньня здароўя From Wikipedia, the free encyclopedia

Гігіена
Remove ads

Гігіе́на (ад грэц. Υγιεινός — «гаючы») — галіна навукі, у прыватнасьці мэдыцыны, якая вывучае ўплыў умоваў жыцьця, працы на чалавека і якая распрацоўвае прафіляктыку розных захворваньняў; забясьпечвае аптымальныя ўмовы для існаваньня; захоўвае здароўе і падаўжае жыцьцё. Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, гігіена стасуецца да ўмоваў і практык, якія дапамагаюць падтрымліваць здароўе і прадухіляць распаўсюд хваробаў[2]. Асабістая гігіена азначае падтрыманьне чысьціні цела. Гігіенічныя захады можна згрупаваць у наступныя групы, як то хатняя і паўсядзённая гігіена, асабістая гігіена, мэдычная гігіена, гігіена сну і гігіена харчаваньня. Хатняя і паўсядзённая гігіена ўлучае мыцьцё рук, рэсьпіраторную гігіену, гігіену харчаваньня дома, гігіену на кухні, гігіену ў ванным пакоі, гігіену бялізны і мэдычную гігіену дома.

Thumb
Мыцьцё рук[1] ёсьць адной з формаў гігіены, якая ўважаецца найбольш эфэктыўным спосабам прадухіленьня распаўсюду інфэкцыйных захворваньняў.

Многія людзі атаясамліваюць гігіену толькі чысьцінёю, але гігіена ўважаецца за больш шырокі панятак. Яна ўлучае ў сябе такія асабістыя звычкі, як часта браць душ або ванную, мыць рукі, падстрыгаць пазногці і праць бялізну. Яна таксама ўлучае ў сябе ўвагу да падтрыманьня чысьціні паверхняў у доме і на працоўным месцы, у тым ліку ванных пакояў. Захаваньне рэгулярных гігіенічных практык часта разглядаецца як сацыяльна адказныя і паважаныя паводзіны, у той час як грэбаваньне належнай гігіенай можа ўспрымацца як сацыяльна непрымальным або непаважлівым, а таксама ўяўляе рызыку для грамадзкага здароўя.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads