Джо Думарз
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джо Думарз III (па-ангельску: Joe Dumars III; нар. 24 траўня 1963 году, Шрыўпарт, Луізыяна, ЗША) — амэрыканскі былы баскетбаліст. Усю сваю прафэсійную гульнёвую кар’еру бараніў колеры «Дэтройт Пістанз» з Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Гулец нацыянальнай зборнай ЗША, у складзе якой стаў чэмпіёнам сьвету 1994 году. Двухразовы чэмпіён НБА. Прэзыдэнт баскетбольных апэрацыяў «Дэтройт Пістанз» з 2000 па 2014 гады. У 2006 годзе быў далучаны да Залы славы баскетболу.
Remove ads
Кар’ера
Гулец быў выбраны пад агульным 18-м нумарам у першым раўндзе драфту НБА 1985 году клюбам «Дэтройт Пістанз». Баскетбаліст усю сваю спартовую кар’еру гульца правёў у гэтым клюбе. Усяго ў НБА згуляў 14 сэзонаў. У сэзонах 1988—1989 і 1989—1990 гадоў Думарз быў чэмпіёнам НБА ў складзе каманды, да таго ж паводле вынікаў першага зь іх быў прызнаны самым каштоўным гульцом фіналу НБА. У фінале НБА 1990 году супраць «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» Думарз зьбіраў у сярэднім 20,6 пунктаў, у тым ліку зарабіў 33 пункты ў вырашальнай трэцяй гульні, якая адбылася ў той жа дзень, калі памёр ягоны бацька. Празь немінучую сьмерць бацькі Думарз загадаў сваёй жонцы Дэбі не паведамляць яму аніякіх навінаў пра стан здароўя бацькі да заканчэньня гульні. Аднак Дэбі расказала пра гэта Айзэю Томасу, які, у сваю чаргу, расказаў астатнім гульцам каманды.
Шэсьць разоў браў удзел у матчы ўсіх зорак НБА (1990—1993, 1995, 1997). Адзін раз улучаўся ў 2-ю зборную ўсіх зорак НБА (1993), а таксама два разы ў 3-ю зборную ўсіх зорак НБА (1990—1991). Чатыры разы абіраўся ў першую зборную ўсіх зорак абароны НБА (1989, 1990 і 1992—1993), а таксама адзін раз у 2-ю зборную ўсіх зорак абароны НБА (1991). У першым жа сэзоне быў улучаны ў зборную навічкоў НБА. У 1994 годзе Думарз стаў ляўрэатам узнагароды імя Джэймза Ўолтэра Кенэдзі, а ў 1996 годзе быў аб’яўлены першым уладальнікам прыза за спартовыя паводзіны НБА. У 1985 годзе прызнаваўся баскетбалістам году сярод студэнтаў. За ім у «Пістанз» замацаваны нумар 4. Усяго за кар’еру ў НБА згуляў 1018 гульняў, у якіх паклаў на свой рахунак 16 401 пункт.
У 1994 годзе Думарз стаў у складзе нацыянальнай зборнай ЗША пераможцам чэмпіянату сьвету ў Канадзе[7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads