Айзэя Томас (1961)
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айзэя Лорд Томас III (па-ангельску: Isiah Lord Thomas III; нар. 30 красавіка 1961 году, Чыкага, Іліной, ЗША) — амэрыканскі былы прафэсійны баскетбольны трэнэр і гулец. На працягу ўсіх 13 гадоў сваёй прафэсійнай гульнявой кар’еры выступаў за «Дэтройт Пістанз» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Двухразовы чэмпіён НБА. Па заканчэньні гульнёвай кар’еры стаў спартовым чыноўнікам, камэнтатарам і баскетбольным трэнэрам. Уведзены ў Залю славы баскетболу як гулец у 2000 годзе, ён таксама ўваходзіць у лік 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў гуляць у баскетбол у сярэдняй школе Сьвятога Джозэфа ў месьце Ўэстчэстэр штату Іліной[7]. Сваю каманду ён прывёў да фіналу чэмпіянату штату, а сам уважаўся за аднаго з самых пэрспэктыўных баскетбалістаў сярэдняй школы ЗША. На ўнівэрсытэцкім узроўні бараніў каманду Індыянскага ўнівэрсытэту ў Блумінгтане. У 1980 годзе ён дапамог камандзе прабіцца ў 1/8 фіналу турніру NCAA. У наступным годзе здабыў тытул чэмпіёна NCAA з камандай, а таксама атрымаў узнагароду як найлепшы гулец турніру.
У 1981 годзе быў абраны ў першым раўндзе драфту НБА пад другім агульным нумарам камандай «Дэтройт Пістанз». Бараніў колеры гэтай каманды цягам усёй сваёй кар’еры. У дэбютным сэзоне Томас быў улучаны ў першую зборную НБА і быў запрошаны для ўдзелу ў Матчы ўсіх зорак НБА. У 1984 годзе ён дапамог клюбу прасунуцца ў плэй-оф, дзе, аднак, «Дэтройт» быў выбіты «Нью-Ёрк Нікс» з Бэрнардам Кінгам. У наступным годзе «Пістанз» зноў трапілі ў плэй-оф, дзе на гэты раз саступілі «Бостан Сэлтыкс». У 1987 годзе «Дэтройт» дакрочыў да фіналу Ўсходняй канфэрэнцыі, дзе «Бостан» пад кіраўніцтвам Лары Бэрда быў мацнейшы за Томасаву каманду. У 1988 годзе баскетбаліст дапамог камандзе трапіць у фінал НБА, дзе «Дэтройт» сустрэўся з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», у складзе якога блішчэлі Мэджык Джонсан і Карым Абдул-Джабар. У складанай сэрыі з шасьці гульняў «Пістанз» сьвяткавалі перамогу. У тым сэзоне яны мелі 63 перамогі ў рэгулярным сэзоне і 19 паразаў. Дзякуючы сваёй моцнай гульні каманду пачалі называць «дрэннымі хлопцамі». У наступным годзе «дрэнныя хлопцы» сталі чэмпіёнамі чарговы раз, а Томас быў уганараваны тытулам самага каштоўнага гульца фіналу НБА. З 1991 па 1993 гады каманда працягвала свае добрыя выступы, але гэтак і не дайшла да фіналу, маючы ў якасьці супернікаў на Ўсходзе новую дынастыю «Чыкага Булз» з Майклам Джорданам на чале.
У 1994 годзе Томас завяршыў сваю прафэсійную кар’еру.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads