Джордж Эліёт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэры Эн Эванс (па-ангельску: Mary Anne Evans; 22 лістапада 1819 маёнтак Арбэры, графства Ўорыкшыр — 22 сьнежня 1880, Лёндан), больш вядомая пад псэўданімам Джордж Эліёт (па-ангельску: George Eliot) — ангельская пісьменьніца-раманістка, журналістка, перакладніца і адна зь вядучых літаратурных аўтараў Віктарыянскай эпохі.
Remove ads
Псэўданім
Мэры Эн выкарыстоўвала мужчынскі псэўданім, каб пазьбегнуць распаўсюджанага ў грамадзтве віктарыянскай эпохі стэрэатыпа аб няздольнасьці жанчыны пісаць нічога акрамя любоўных раманаў. Дадатковым чыньнікам выкарыстаньня псэўданіму стала жаданьне пісьменьніцы ахаваць сваё прыватнае жыцьцё ад публічнага нагляду і прадухіліць магчымыя скандалы датычна яе ўзаемаадносінаў з ужо жанатым Джорджам Генры Льюісам, зь якім яна жыла больш за 20 гадоў[5].
Remove ads
Творы
- «Сцэны з жыцьця духавенства» (анг. Scenes of Clerical Life, 1858)
- «Адам Бід» (анг. Adam Bede, 1859)
- «Млын на Флосе» (анг. The Mill on the Floss, 1860)
- «Сайлас Марнэр» (анг. Silas Marner, 1861)
- «Ромала» (анг. Romola, 1866)
- «Фэлікс Голт, радыкал» (анг. Felix Holt, the Radical, 1866)
- «Мідлмарч» (анг. Middlemarch, 1871—1872)
- «Даніель Дэронда» (анг. Daniel Deronda, 1876)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads