Замежная запазычанасьць Расеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Замежная запазычанасьць Расеі — абавязаньні, якія ўзьнікаюць у замежнай валюце (арт. 6 Бюджэтнага кодэксу РФ).

У абсалютным выразе расейскі замежны дзяржаўны абавязак на 1 кастрычніка 2007 году склаў 47,1 млрд даляраў, што зьяўляецца адным з самых нізкіх паказчыкаў у Эўропе. Па адносных паказчыках, расейскі замежны дзярждоўг складае 8 % ад аб’ёму ВУП краіны. Для параўнаньня — пасьля крызісу 1998 году, замежная запазычанасьць Расеі складала амаль 100 % ад ВУП. У даляглядзе, па прынятым трохгадовым бюджэце на пэрыяд 2008—2010 гг., дзярждоўг павінен скараціцца да 2,5 % ад ВУП.[1]

Remove ads

Структура замежнай запазычанасьці

Структура дзяржаўнага вонкавага абавязку па стане на 1 красавіка 2008 году

Больш інфармацыі Найменьне, Сума, млрд даляраў ЗША ...
  • магчымыя недакладнасьці з-за акругленьня
Remove ads

Дынаміка вонкавага абавязку Расеі

У 2004-2008 гадах прэзыдэнт Пуцін, улічваючы рост прыбыткаў Расеі ад экспарту нафты, зьвязаны зь імклівым ростам сусьветных коштаў на гэтую сыравіну, паставіў задачу максымальна скараціць маштабы замежнага дзяржаўнага абавязку. У выніку доўгіх перамоў, да канца жніўня 2006 Расея ажыцьцявіла датэрміновыя выплаты 22,5 млрд даляраў па крэдытах Парыскага клюбу, пасьля чаго яе дзяржаўны абавязак склаў 53 млрд (9 % ВУП).

Пік расейскага дзяржаўнага абавязку прыйшоўся на 1998 г. (146,4 % ВУП). На 1 студзеня 2000 г., вонкавы абавязак дасягнуў 158,7 млрд даляраў (а сумарны замежны і ўнутраны дзяржаўны абавязак складаў 84 % ВУП).

Для параўнаньня, па дадзеных S&P за 2005 г., дзяржаўны абавязак Нямеччыны складаў 68 % ВУП, Францыі — 66 %, ЗША — 53 %, Вялікабрытаніі — 43 %, Нарвэгіі — 36 %, Аўстраліі — 12 %, Казахстану — 10 %, Ганконга — 2 %.

Больш інфармацыі Дата, Сума, млрд дал. ЗША ...


Remove ads

Замежная запазычанасьць прыватнага і фэдэральнага сэктараў

Па зьвестках сусьветнага банку агульная замежная запазычанасьць Расеі (прыватны і фэдэральны сэктары) у першым квартале 2008 году складае 477 млрд даляраў ЗША.[2] Па зьвестках Цэнтральнага Банку Расейскай Фэдэрацыі замежная запазычанасьць на 1 студзеня 2008 году склала 463,5 млрд даляраў ЗША.[3]

Больш інфармацыі Дата, Сума, млрд дал. ЗША ...

Абавязкі замежных дзяржаваў

Замежныя дзяржаўныя абавязкі перад Расеяй складаюць 10,9 млрд даляраў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads