Зубар (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зубар — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 206 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Асноўны прыток — рака Грэбля.
Пачынаецца за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Жукаўкі, вусьце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бялынкавічаў. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 6 км (ад вёскі Гаўрыленкі да вёскі Баронькаў)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads