Зьміцер Казлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зьміцер Алегавіч Казлоў (нар. 26 красавіка 1988, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі блогер, кандыдат у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 2019 году[1], актывіст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяю, палітычны вязень[2][3].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў аграбіялягічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі паводле спэцыяльнасьці «Аграномія». З 2017 году вёў сацыяльна-палітычны відэаблог пад псэўданімам «Шэры Кот» на «YouTube».

У траўні 2019 году прымаў удзел у акціі «Кава з блогерами» на Сафійскім пляцы(be) ў Кіеве[4]. Летам 2019 году балятаваўся ў ППНС ад Партыі БНФ па Воршы. У сьнежні 2019 году прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяю(be). Упершыню быў затрыманы 26 сьнежня 2019 году[5].

Быў арыштаваны 10 чэрвеня 2020 году паводле абвінавачваньня па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», яму пагражала 3–4 гады турмы. 1 ліпеня 2020 году праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала яго палітвязьнем[6][7][8]. Утрымліваўся ў СІЗА-1 Менску (Пішчалаўскі замак).

20 верасьня 2020 году Нікляс Нінас, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, узяў шэфства над палітвязьнем[9].

25 траўня 2021 году Магілёўскі абласны суд (судзьдзя — Ірына Ланчава) пакараў Казлова пяцьцю гадамі пазбаўленьня волі за «падрыхтоўку да ўдзелу ў пратэстах у Беларусі»[10][11]. Казлоў — вязень турмы №4 Магілёва.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads