Кайзэрсьляўтэрн

горад у Нямеччыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Кайзэрсьляўтэрн
Remove ads

Кайзэрсьля́ўтэрн (па-нямецку: Kaiserslautern) — горад у Нямеччыне, які месьціцца ў фэдэратыўнае зямлі Райнлянд-Пфальц. Цэнтар акругі аднайменнай акругі. Колькасьць насельніцтва дасягае амаль 100 тысяч чалавек, паводле стану на 2020 году. Акрамя таго, прыблізна 45 тысяч вайскоўцаў НАТО расквартаваныя ў горадзе і навакольлях. Кайзэрсьляўтэрн месьціцца ля самага Пфальцкага лесу.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Ваколіцы Кайзэрсьляўтэрну былі ўлюбёным месцам паляваньня імпэратара Фрыдрыха Барбаросы[4], які кіраваў Сьвятой Рымскай імпэрыяй з 1155 па 1190 гады. Маленькая рака Ляўтэр раней утвараля ў старым горадзе востраў у Сярэднявеччы. Руіны старажытнага замка Фрыдрыха, пабудаванага ў 1152—1160 гады, усё яшчэ месьцяцца перад ратушай. Найстарэйшая царква гораду Штыфткірхэ была пабудаваная ў пэрыяд з 1250 па 1350 гады. З прычыны росту гораду кароль Рудольф фон Габсбург надаў яму статус імпэрскага гораду ў 1276 годзе[5]. У XVI стагодзьдзі горад быў апірышчам Рэфармацыі. Падчас Трыццацігадовай вайны горад пацярпеў, бо быў спачатку акупаваны гішпанцамі, але вызвалены швэдамі. Крыху пазьней Кайзэрсьляўтэрн разрабавалі харвацкія сілы аўстрыйскага імпэратара. У канцы XVII стагодзьдзя горад быў акупаваны французамі, але вярнуўся ў Сьвятую Рымскую імпэрыю. У 1713 годзе французы зруйнавалі замак Барбаросы[4] і гарадзкія вежы. З 1793 года да паразы Напалеона ў бітве пры Ватэрлёо ў 1815 годзе рэгіён знаходзіўся пад кіраваньнем Францыі. Па зрынаньні французаў рэгіён стаў часткай Баварыі. За часам Другой сусьветнай вайны хаўрасьнікі бамбавалі Кайзэрсьляўтэрн і ў выніку зьнішчылі больш за 85% гораду. Асноўнымі мэтамі нападаў была чыгунка і некалькі асноўных дарог блізу гораду, прычым самыя буйныя напады адбыліся 7 студзеня, 11 жніўня і 28 верасьня 1944 году. Горад быў захоплены войскамі ЗША, але па вайне ён апынуўся ў складзе францускай акупацыйнай зоны. Пазьней ля гораду зьявілася база войскаў ЗША.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads