Калёнія-дэль-Сакрамэнта

горад ва Ўругваі From Wikipedia, the free encyclopedia

Калёнія-дэль-Сакрамэнта
Remove ads

Калёнія-дэль-Сакрамэ́нта (па-гішпанску: Colonia del Sacramento) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў дэпартамэнце Калёнія. Знаходзіцца на беразе ракі Ля-Плята, насупраць аргентынскай сталіцы Буэнас-Айрэса.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Па здабыцьці Партугаліяй незалежнасьці кароль краіны Пэдру II накіраваў у места сучаснага гораду экспэдыцыю на чале з Мануэлам Лобу з мэтай аднаўленьня партугальскіх калёніяў. Сюды прыбыла каля 400 жаўнераў на пяці караблях. Гішпанскі губэрнатар Буэнас-Айрэса накіраваў у канцы лютага 1680 годзе войскі, каб выбіць партугальцаў зь месца. Лобу быў захоплены ў палон, дзе і загінуў 7 студзеня 1683 году. Аднак, у выніку пагадненьня, складзенага яшчэ ў 1681 годзе, паселішча адышло да Партугаліі. Асноўным складнікам эканомікі адноўленага места сталіся кантрабанда і паляваньне.

Падчас Вайны за гішпанскую спадчыну губэрнатар Буэнас-Айрэса Вальдэс Інсьян ініцыяваў аблогу Калёніі-дэль-Сакрамэнта. Гішпанскія ўзялі места пад кантроль, а партугальскія каляністы былі эвакуяваныя караблямі. Толькі цэрквы і мост засталіся незруйнаванымі[3]. Паводле Утрэхцкага міру места зноўку вярнулася да Партугаліі. Наступная атака падчас Гішпанска-партугальскай вайны 1735—1737 гадоў была няўдалай. Усё ж такі, горад патрапіў пад уладаў гішпанцаў, але потым вярнуўся да Партугаліі. З стварэньнем Бразыліі горад стаў часткай новай краіны. 10 студзеня 1809 году да здабыцьця Ўругваем сваёй незалежнасьці паселішча атрымала статус мястэчка. А ўжо пасьля ўтварэньня Ўругвая стала горадам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads