Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Карэлічы)
рыма-каталіцкі храм у Карэлічах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Ма́ці Бо́жай Нясто́мнай Дапамо́гі — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Карэлічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на ўзвышшы ў паўночна-заходнім сэктары забудовы гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі | |
![]() Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Карэлічы |
Каардынаты | 53°34′19.87″ пн. ш. 26°08′11.20″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі |
Remove ads
Гісторыя

Мураваны касьцёл у Карэлічах збудавалі ў 1938 годзе на сродкі графаў Жаўтоўскіх.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад вінна-гарэлкавую краму. У 1991 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго адрэстаўравалі.
Архітэктура

Помнік архітэктуры мадэрну. Мае падоўжана-восевую кампазыцыю, у цэнтры якой кубападобны аб’ём малітоўнай залі пад 4-схільным дахам, завершаны 8-гранным барабанам з паўсфэрычным купалам. Да паніжанай прастакутнай у пляне апсыды далучаюцца дзьве закрысьціі. Галоўны ўваход вылучаецца аб’ёмам нартэкса-хораў з 4-калённым портыкам дарычнага ордэра.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэтоннай стольлю. Інтэр’ер аздабляюць галоўны алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі і дзьве алтарныя кампазыцыі: налева — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, направа — Сьвятога Казімера.
Касьцельны пляц атачаецца штакетнай агароджай на цагляных слупках[1].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads