Карэлічы
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карэ́лічы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Руце. Адміністрацыйны цэнтар Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6443 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 185 км на ўсход ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Менск.
Карэлічы — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, даўні цэнтар ткацкай вытворчасьці.
Remove ads
Назва
Карал або Карэл (Carolus, Carellus) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Карэлічы датуецца 1395 годам, калі сюды ўварваліся крыжакі. У XV стагодзьдзі Карэлічы былі дваром вялікіх князёў і ўваходзілі ў склад Наваградзкага павету. У 1505 годзе паселішча разрабавалі крымскія татары. Пад 1594 годам Карэлічы ўпамінаюцца як мястэчка, якое належала да шляхецкіх паселішчаў Наваградзкага ваяводзтва. У XVI стагодзьдзі паселішча перайшло ў валоданьне князёў Чартарыйскіх, у 2-й палове XVII стагодзьдзя — Радзівілаў.
На 1645 год у Карэлічах было 5 вуліцаў: Папоўская, Дворная, Крывая, Мастовая і Запольская. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі[3], пазьней — швэды.
У сярэдзіне XVII стагодзьдзя[3] вядомасьць Карэлічам прынесла ткацкая мануфактура мастацкіх вырабаў, якую заснаваў Міхал Казімер Радзівіл. Крыху пазьней тут пачала працу фабрыка вытворчасьці тканіны. Апрача тканіны, у мястэчку ткалі дываны, габэлены і паясы, якія ў пляне якасьці не саступалі нават Слуцкім паясам. Менавіта гэты гістарычны факт быў асновай для стварэньня сучаснага гербу Карэлічаў. На 1672 год у мястэчку было 83 двары, 6 вуліцаў, 2 млыны, карчма.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе Карэлічы разрабавала швэдзкае войска. У 1730 годзе тут збудавалі драўляны сядзібна-паркавы комплекс — 2-павярховы палац, флігель і 2 брамы. Відаць, у сярэдзіне XVII стагодзьдзя паселішча атрымала мескія правы, бо ў інвэнтары пад 1757 годам упамінаецца ратуша[3]. У гэты час тут было 163 дамы, 28 крамаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Карэлічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. З 1828 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў, пазьней перайшло да Путкамераў[4].
На 1883 год у Карэлічах было каля 100 двароў[5]. У пачатку ХХ стагодзьдзя тут было 1500 жыхароў, дзеялі царква і сынагога, працавалі пошта і тэлеграф[6].
У Першую сусьветную вайну праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Карэлічаў
- Плян мястэчка, 1855 г.
- Плян мястэчка, 1859 г.
- Праект касьцёла, каля 1935 г.
- Карэліцкі гасьцінец. М. Пашынскі, да 1939 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карэлічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Карэліцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карэлічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе Карэлічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе з 15 студзеня 1940 году былі ў складзе Валеўскага раёну, пераўтворанага 25 лістапада 1940 году ў Карэліцкі. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Мястэчка на старых здымках
- Царква, каля 1900 г.
- Агульны выгляд, 1916 г.
- Агульны выгляд, 1918 г.
- Вуліца Паштовая, 1918 г.
- Рынак, каля 1935 г.
- Касьцёл, 1930-я гг.
- Школа, 1930-я гг.
- Сынагога, да 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- ХIX стагодзьдзе: 1830 год — 484 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 137, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 340, жабракоў 4[9]; 1897 год — 2559 чал.
- ХX стагодзьдзе: 1921 год — 799 чал.; 1971 год — 3,7 тыс. чал.; 1997 год — 7,8 тыс. чал.[10]; 1998 год — 7,8 тыс. чал.[11]; 1999 год — 7,8 тыс. чал.
- ХXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,3 тыс. чал.; 2007 год — 7,1 тыс. чал.; 2008 год — 6,9 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 6,8 тыс. чал.; 2009 год — 6854 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 6631 чал.[13]; 2016 год — 6528 чал.[14]; 2017 год — 6518 чал.[15]; 2018 год — 6443 чал.[1]
Адукацыя
У Карэлічах працуюць сярэдняя і базавая школы, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
Дзеюць бібліятэка і дом культуры.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
1 траўня вуліца | Руціцкая вуліца[16] |
8 сакавіка вуліца | Наваградзкі тракт (частка) Заламанка вуліца (частка)[16][17] Віленская вуліца |
17 верасьня вуліца | Маставая вуліца[18][16] Высокая вуліца[17] |
17 верасьня плошча | Рынак пляц |
Арцюха вуліца | Броварная вуліца[16] |
Гагарына вуліца | Крывая вуліца[16] Новая вуліца[17] |
Паркавая вуліца | Плябанская вуліца[16] |
Прытыцкага вуліца | Запольская вуліца[16] |
Савецкая вуліца | Сярэдняя вуліца[18] Высокая вуліца[16] Паштовая вуліца[17] |
Фаменкі вуліца | Дворная вуліца[16] |
Царука вуліца | Млынавая вуліца[16] |
Школьная вуліца | Зашкольная вуліца[18] |
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, ільнозавод.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура

Карэлічы — гістарычны цэнтар мастацкага ткацтва. Спыніцца можна ў местачковым гатэлі[19].
Славутасьці
- Бровар (1858)
- Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1938)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1877; мураўёўка)
- Парк і гаспадарчыя пабудовы (канец ХІХ ст.)
Страчаная спадчына
- Сядзіба Радзівілаў (XVII ст.)
Асобы
- Андрэй Богуш (1925—2009) — фізык-тэарэтык
- Іцхак Кацэнэльсан (1886—1944) — жыдоўскі паэт, драматург і пэдагог
Галерэя
- Краявіды мястэчка
- Будынак былога бровара
- Местачковая забудова
- Раённая адміністрацыя
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads