Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (Ідолта)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (Ідолта)
Remove ads

Касьцё́л Ма́ці Бо́жай Шкапле́рнай — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Ідолце. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаІдолта
Каардынаты55°43′17″ пн. ш. 27°33′51″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква і каталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльархітэктура мадэрну[d]
Дата заснаваньня1939
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай на Вікісховішчы

У некаторых крыніцах памылкова значыцца пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Remove ads

Гісторыя

Будаваўся ў першай палове XX стагодзьдзя (асьвечаны ў 1939 годзе) з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай і 2 закрысьціямі. Да галоўнага фасада асымэтрычна далучаецца квадратная ў пляне вежа з аркавай галерэяй. Фасады падзяляюцца на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстоўваецца шліфаваны камень-валун, верхняга — белая цэгла. Спалучэньне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасьць.

Унутраная прастора падзяляецца на 3 нэфы 2 аркадамі, прасьветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам. Абраз «Сьвяты Ісыдор»; на бакавых сьценах 14 стацыяў на тэму Крыжовага шляху Хрыста датуюцца 1-й паловай XIX ст.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads