Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Раготне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў | |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Раготна |
| Каардынаты | 53°20′53.26″ пн. ш. 25°29′13.42″ у. д. |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў | |
Remove ads
Гісторыя


Вялікае Княства Літоўскае
Парафія ў Раготне існуе з 1400 году. Першы касьцёл збудавалі з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Раготна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1840 годзе замест драўлянага ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад краму.
У 1988 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта магутны прастакутны ў пляне аб’ём, накрытым 2-схільным дахам. З бакоў галоўнага фасаду, які вылучаецца 6-калённым портыкам зь вялізным антаблемэнтам, узвышаюцца чацьверыковыя вежы-званіцы. Фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. На трыкутным франтоне портыка і гранях вежаў — аркавыя нішы і аконныя праёмы[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
