Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Вялейка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Вялейка)
Remove ads

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вялейцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Thumb
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
КраінаБеларусь
МестаВялейка
Каардынаты54°29′20.23″ пн. ш. 26°54′55.30″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква і каталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка і нэараманскі стыль
Аўтар праектуАўгуст Кляйн[d]
ЗаснавальнікАляксандр Янавіч Любанскі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайтvilejka.catholic.by
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Капліца і праект касьцёла, 1905 г.
Thumb
Праект касьцёла, 1905 г.

Вялікае Княства Літоўскае

З XVI ст. Вялейка была цэнтрам староства Ашмянскага павету, тады ж у старосьцінскім палацы пачала дзеяць каталіцкая капліца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. У 1810 годзе яна згарэла. У 1862 годзе кс. Севярын Мікутовіч пачаў будаваць у Вялейцы першы мураваны касьцёл. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія адабралі незавершаны будынак у каталікоў і перадалі яго Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1874 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі і асьвяцілі як Георгіеўскую царкву.

Хоць Вялейка была цэнтрам дэканату, вернікі мусілі былі доўгі час карыстацца невялікай капліцай. Толькі па маніфэсьце аб свабодзе сумленьня ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту інжынэра Аўгуста Клейна. У 1913 годзе касьцёл кансэкравалі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.

У час Першай сусьветнай вайны будынак пацярпеў ад артылерыйскіх абстрэлаў.

Найноўшы час

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі у 1922—1928 гадох касьцёл адрэстаўравалі. У гэты час да Вялейскай парафіі належаў філіяльны касьцёл ў вёсцы Гарадзішчы.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад склад. У 1980-я гады будынку налалі статус помніка архітэктуры. Па рэстаўрацыі ў ім адкрылі выстаўную залю імя Нікадзіма Сілівановіча.

У 1990 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Па рэстаўрацыі інтэр’ераў у прэзьбітэрыюме зьявіўся нэагатычны алтар, а ў левым крыле трансэпту — новы алтар у стылі нэабарока[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі з элемэнтамі нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка з разьвітым трансэптам і высокай вежай з паўднёвага боку бабінца. Мае асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.

Інтэр’ер аздабляецца арабэскавым арнамэнтальным росьпісам.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кастрычніцкая, 2

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads