Кацярына Александрыйская
эгіпецкая місіянэрка, мучаніца, сьвятая From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятая Кацярына або Кацярына Александрыйская (па-грэцку: ἡ Ἁγία Αἰκατερίνη ἡ Μεγαλομάρτυς; 287 — 305), да хрышчэньня Даратэя — хрысьціянская сьвятая, пакутніца. Памяць зьдзяйсьняецца ў Праваслаўнай царкве 7 сьнежня (24 лістапада па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 25 лістапада.
Remove ads
Жыцьцяпіс

Паводле паданьня, Кацярына да хросту мела імя Дасіфэя (Даратэя). Яна нарадзілася ў Александрыі Эгіпецкай у сям’і мясцовага валадара. Як апавядае Жыціе, дзяўчына вылучалася незвычайнай прыгажосьцю і выключнымі здольнасьцямі, але разам з тым была вельмі ганарыстаю і не жадала выйсьці замуж ні за каго, хто б не пераўзыходзіў яе ва ўсіх адносінах.
Маці Кацярыны, патаемная хрысьціянка, адвяла дачку да пустэльніка, які расказаў дзяўчыне пра такога Жаніха: «Я ведаю аднаго цудоўнага Юнака, які непараўнальна перавышае цябе ва ўсіх тваіх талентах. Прыгажосьць Яго больш сьветлае са сонечнае сьвятло, мудрасьць Яго кіруе ўсімі пачуцьцёвымі і духоўнымі істотамі, багацьце Ягоных скарбаў распаўсюджана ва ўсім сьвеце і ніколі не зьмяншаецца, а Яго высакароднасьць невымоўная і неспасьцігальная. Ва ўсім сьвеце няма падобнага Яму».

Неўзабаве Кацярына мела містычнае бачаньне і прыняла хрост, які цалкам перамяніў яе жыцьцё: дзяўчына зразумела, што з гэтага часу яно назаўсёды належыць яе сапраўднаму Жаніху — Езусу Хрысту. На пачатку IV ст. рымскім цэзарам быў Максэнцый, які жорстка перасьледаваў хрысьціянаў. Запрошаная аднойчы на нейкае паганскае сьвята, Кацярына адважна адмовілася ўдзельнічаць у ім, сказаўшы, што паганскія бажкі — усяго толькі ідалы, і сваім красамоўствам вельмі занепакоіла цэзара. Максэнцый склікаў пяцьдзясят лепшых філёзафаў, якія павінны былі даказаць памылковасьць выказваньняў Кацярыны, але ў спрэчцы з дзяўчынаю яны не змаглі яе абвергнуць і навярнуліся самі.
Разьюшаны цэзар загадаў іх спаліць, а Кацярыну ўкінуў у падзямельле, дзе яе жорстка катавалі: марылі голадам, бічавалі, расьпіналі на колах з цьвікамі і нажамі, што разьдзіралі яе цела, але раны цудоўным чынам загойваліся. Тады па загадзе цэзара ёй адсеклі галаву.
Рэліквіі Кацярыны Александрыйскай былі ў VI ст. цудоўным чынам знойдзены на гары Сынай, дзе быў заснаваны кляштар яе імя. Сьв. Кацярына была адной са сьвятых, якія зьяўляліся сьв. Жанне д’Арк і давалі ёй парады.
Мошчы сьвятой Кацярыны цяпер знаходзяцца ў кляштары яе імя на гары Сынай у Эгіпце. Манастыр — буйны духоўны цэнтар, дзе разьмешчаны старажытны архіў і вялікая бібліятэка старадрукаў і царкоўных рарытэтаў.
Remove ads
Шанаваньне
Памяць зьдзяйсьняецца ў Праваслаўнай царкве 7 сьнежня (24 лістапада па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 25 лістапада.
Падчас літургічнай рэформа 1960-х гг. шанаваньне сьвятой было выдалена з агульнага літургічнага календару з-за « недастаткова гістарычнай верагоднасьці».
Яе культ пачалі ізноў шанаваць, пасьля таго як папам стаў Ян Павал Другі. У 2002 годзе апякунку філёзафаў паціху вярнулі ў Імшал Novus Ordo ў якасьці «неабавязковага ўспаміну» на тую ж дату, што і дагэтуль, на 25 лістапада[4].
Remove ads
Заступніцтва
Сьвятая зьяўляецца апякункаю дзяўчат і нявестаў, навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў і вучняў, а таксама прадстаўнікоў усіх прафэсій, зьвязаных з колам (транспарт).
Заступніца Ордэну Сьвятой Кацярыны, гарадоў Новы Тарг, Бытаў, Дзежгонь, Дзялдова, востраву Кіпр, навукі, Сарбоны ў Парыжы, унівэрсытэтаў, філёзафаў, хрысьціянскіх філёзафаў, тэолягаў, навукоўцаў, настаўнікаў, вучняў, студэнтаў, цнатліўцаў, жонак, аратараў, юрыстаў, натарыюсаў, літаратурных брацтваў, літаратараў, бібліятэкараў, друкароў, наборшчыкаў, маракоў, кучараў, перавозчыкаў, польскіх чыгуначнікаў, польскіх вадзіцеляў трамваяў, колавых майстроў, ганчароў, гарбароў, мельнікаў, пекараў, ткачоў, швачак, краўцоў, вяровачак, цырульнікаў, мадыстак, тых, хто змагаецца з болем у горле і галаўным болем, шукальнікаў патанулых, грэшнікаў, а таксама так званага простага люду.
Атрыбуты
Яе атрыбуты: анёл ці анёлы, Дзіця Есус, якое апранае ёй пярсьцёнак на палец, філёзафы, пальмавая галіна, кола, на якія яна была закатаваная, карона ў руцэ або якую трымае анёл, крыж, кніга, меч, маланка, лілея, шчыт з назвамі навук, кветка, фігура Максэнцыя, пасудзіна для алею або алейная лямпа<ref> Józef Marecki; Lucyna Rotter «Jak czytać wizerunki świętych leksykon atrybutów i symboli hagiograficznych», 2009, isbn = 9788324209101, Кракаваў,Towarzystwo Autorów i Wydawców Prac Naukowych «Universitas», ст.361-363/ref>.
Remove ads
Іканаграфія

У іканаграфіі яна намалявана ў каралеўскім убраньні, у кароне, з пальмавай галінкай пакутнікаў і колам для пералому касьцей (часам з кнігай і мячом). Яе таксама малююць падчас містычнага шлюбу з Хрыстом або ў вязьніцы, у прысутнасьці Хрыста. У пэрыяды готыкі і Адраджэньня яна часта зьяўляецца побач са сьвятымі Барбарай, Дараротай і Марынай Антыяхійскаяй.
Remove ads
У геральдыцы
Сьвятая Кацярына Александрыйская ў геральдыцы эўрапейскай
- Герб Гуры
- Герб Новага Таргу
- Герб Тучына
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
