Кляштар Сьвятой Біргіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кля́штар сьвято́й Біргі́ты (па-эстонску: Pirita klooster — кляштар Пірыта) — былы каталіцкі кляштар у Таліне (Эстонія). Належаў Ордэну сьвятой Брыгіты.
| Славутасьць | |
Кляштар сьвятой Біргіты Pirita klooster | |
Рэшткі кляштару | |
| Краіна | Эстонія |
| Места | Талін |
| Каардынаты | 59°28′ пн. ш. 24°50′ у. д. |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Рэвельскае біскупства[d] |
| Ордэнская прыналежнасьць | Ордэн сьвятой Брыгіты |
| Тып | агульны |
| Тып будынка | кляштар |
| Архітэктурны стыль | готыка |
| Дата заснаваньня | XV стагодзьдзе |
| Будаваньне | 1407—??? гады |
| Дата скасаваньня | 1575 |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | рэшткі |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Кляштар сьвятой Біргіты на мапе Эстоніі Кляштар сьвятой Біргіты | |
Узьвядзеньне манастыру пачалі заможныя рэвельскія купцы ў 1407 року, якія для кансультацыяў выклікалі двух манахаў з кляштару, заснаванага самой Брыгітай. Збудаваньне ўяўляла сабой тыповую для сярэднявечча сакральную пабудову ў позьнегатычным стылі. Кансэкраваў сьвятыню 15 жніўня 1436 року біскуп Таліну Гайнрых II.
Кляштар быў найбуйнейшай манастырскай пабудовай у Лівоніі. Пасярэдзіне тэрыторыі стаяла вялікая трохнэфавая зальная царква з дахам, які падтрымлівалі 12 слупоў. Паводле правілаў ордэну ў брыгіцкіх кляштарах маглі пражываць як мужчыны, так і жанчыны, аднак набажэнствы для іх адбываліся ў розны час. Сустракацца паміж сабой манахі і манашкі маглі толькі ў адмыслова прызначаным памяшканьні, разьдзеленым на дзьве паловы сьцяной. Такім чынам, яны не маглі бачыць адзін аднаго, але маглі перадаваць прадметы ці размаўляць празь дзіркі ў сьцяне.
Кляштар быў разбураны ў 1575 року расейцамі ў часе Лівонскай вайны[1]. Пасьля гэтага ён быў закінуты і паступова разабраны на будаўнічы матэрыял. У XVII стагодзьдзі побач з руінамі кляштару былі заснаваныя могілкі, дзе хавалі мясцовых сялянаў. У 1930-я рокі на месцы былога кляштару манашак была распачатая сельскагаспадарчая дзейнасьць.
На сёньня ад усяго комплексу захаваўся адно заходні франтон кляштарнай царквы вышынёй 35 м і яе бакавыя муры. Перад царквой засталіся вапняковыя надмагільлі, датаваныя ў асноўным XIX стагодзьдзем.
У 2001 року побач быў пабудаваны новы кляштар манахіняў-брыгітак. Цяпер у ім пражываюць 8 сёстраў, якія прыехалі сюды з Мэксыкі ды Індыі[2]. Пры кляштары дзейнічае гатэль, прызначаны для турыстаў.
У цяперашні час побач з рэшткамі манастыру ладзяцца канцэрты па вольным паветры, шторок 15 жніўня (у дзень кансэкрацыі) адзначаецца Дзень кляштару, падчас якога традыцыйна ладзіцца кірмаш. Дзейнічаюць экскурсіі для турыстаў.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
У 1965 року на тэрыторыі кляштару праходзілі здымкі беларускага мастацкага фільму «Горад майстроў» (рэжысэр Уладзімер Бычкоў).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
