Колавая ліра
Струнны музычны інструмэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́лавая лі́ра — струнны інструмэнт, гук у якім здабываюць вярчэньнем рукаяткі, далучанай да кола, якое кранаецца струнаў. Кола дзейнічае падобна да смычку скрыпкі, дзякуючы чаму на ліры можна сыграць асобныя ноты. Мэлёдыі выконваюцца на клявіятуры, злучанай з тангентамі — маленькімі клінышкамі, звычайна драўлянымі — насупраць аднае ці некалькіх струнаў, зьмяняючы іхні тон. Падобна да іншых акустычных струнных інструмэнтаў, колавая ліра мае дэку і паланіну дзеля паляпшэньня гучаньня струнаў.
Remove ads
Мінуўшчына
Лічыцца, што колавая ліра паходзіць ад скрыпкі і зьявілася ці ў Эўропе, ці на Сярэднім Усходзе да XI стагодзьдзя[1]. Адным з правобразаў колавай ліры быў арганіструм, вялікі інструмэнт у форме гітары з даўгім грыфам і клявішамі, на якім ігралі два чалавекі. Пазьней арганіструм быў зьменшаны, каб на ім мог граць адзін чалавек, але неўзабаве яму на зьмену прыйшла сымфонія — трохструнная вэрсія колавай ліры з клявішамі.
Колавая ліра стала вельмі папулярнай у эпоху Рэнэсансу (нароўні з дудою). Зьявіліся ліры дзьвюх формаў: у выглядзе гітары і ў выглядзе лютні. Аднак да канца XVII стагодзьдзя музычныя густы патрабавалі больш вытанчанае музыкі, чым магла выдаць на некалькіх струнах колавая ліра, таму яна пераходзіць у ніжэйшыя сацыяльныя слаі, адсюль і варыянты назвы «сялянская ліра» (ням. Bauernleier) або «бядацкая ліра» (Bettlerleier). Аднак у Францыі XVIII стагодзьдзя мода на колавую ліру вярнулася, і для яе складалі творы вядомыя кампазытары.
У гэты час колавая ліра распаўсюдзілася па Цэнтральнай Эўропе, зьявіліся ейныя адмены ў славянаў, немцаў і вугорцаў. Добра вядомым стаў гэты інструмэнт у Беларусі, Польшчы ды Ўкраіне (лірнікі). У наш час колавая ліра адрадзілася таксама ў Аўстрыі, Бэльгіі, Нідэрляндах[2], Чэхіі, Нямеччыне, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Расеі, Гішпаніі і Швэцыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads