Кратовыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кратовыя (Talpidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 17 сучасных родаў і 48 сучасных відаў. Яны жывуць у Эўразіі на поўнач да ≈ 63° пн.ш. і на поўдзень да Міжземнамор’я, у Гімалаях, часткі Індакітая і Малайскага паўвострава, у Паўночнай Амэрыцы ад поўдня Канады да поўначы Мэксыкі. Выкапныя кратовыя вядомыя ад эацэну[1][2].
Даўжыня ад носа да хваста складае 63–215 мм, даўжыня хваста 15–215 мм (звычайна 15–85 мм). Хахуля (Desmana moschata) — самы буйны прадстаўнік сямейства. Целы ў кратовых падоўжаныя і цыліндрычныя, лыч доўгі, вочы малюсенькія і схаваныя ці амаль схаваныя, вонкавыя вушы адсутнічаюць, шыя кароткая, канечнасьці кароткія і маюць 5 пальцаў. Зубная формула: 2–3/1–3, 1/0–1, 3–4/3–4, 3/3 = 33–44 зубоў[1][2].
Гэтае сямейства ўключае і формы, якія шырока рыюцца, праводзячы большую частку жыцьця пад зямлёй, і некаторыя водныя або паўводныя формы, якія часам таксама рыюць норы. Краты і хахулі часта адзінкавыя, але некалькі асобін аднаго віду часам займаюць шырокую тунэльную сыстэму і ў такой сыстэме было знойдзена 8 хахуль разам. Гэтыя жывёлы актыўныя днём і ноччу і не маюць зімовай сьпячкі. Большасьць прадстаўнікоў гэтага сямейства насякомаедныя, сілкуюцца ў асноўным чарвякамі, лічынкамі вусякоў і іншымі дробнымі бесхрыбетнымі, якія сустракаюцца падчас капаньня альбо падарожжа па нарах. Некаторыя формы, такія як Scapanus townsendii, спажываюць некаторую колькасьць расьліннага матэрыялу, а паўводныя роды сілкуюцца воднымі вусякамі, ракападобнымі, малюскамі і рыбай. Шмат кратоў мае моцны пах, які, магчыма, прадухіляе напад на іх[1][2].
Remove ads
Сыстэматыка

Кратовыя (Talpidae)
- падсямейства Scalopinae
- род Condylura
- род Parascalops
- род Scalopus
- род Scapanulus
- род Scapanus
- падсямейства Talpinae
- род Desmana
- род Galemys
- род Euroscaptor
- род Mogera
- род Parascaptor
- род Scaptochirus
- род Talpa
- род Scaptonyx
- род Dymecodon
- род Urotrichus
- род Neurotrichus
- падсямейства Uropsilinae
- род Uropsilus
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads