Кім Бо-Гён

паўднёвакарэйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кім Бо-Гён
Remove ads

Кім Бо-Гён (па-карэйску: 김보경; нар. 6 кастрычніка 1989 году, Курэ, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Анян». Гулец нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

З 2008 па 2009 гады займаўся футболам у камандзе сэульскага ўнівэрсытэту Ханык. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў японскім клюбе «Сэрэса Осака», зь якім падпісаў трохгадовы кантракт[4]. Падчас сэзону быў аддадзены ў арэнду ў клюб другога дывізіёну «Оіта Трыніта». Пасьля вяртаньня ў клюб стаў ключавым гульцом каманды.

27 ліпеня 2012 году Кім падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Кардыф Сіці», які выклаў за гульца 2,5 млн фунтаў.

Міжнародная

У складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі дэбютаваў 9 студзеня 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Замбіі.

Remove ads

Дасягненьні

«Чонбук Хёндэ Мотарз»:

  • Чэмпіён Рэспублікі Карэя: 2020, 2021
  • Уладальнік Кубка Рэспублікі Карэя: 2020
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2016

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads