Лоўрэнс Стэрн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лоўрэнс Стэрн
Remove ads

Ло́ўрэнс Стэрн (па-ангельску: Laurence Sterne) (24 лістапада 1713, Клёмнэл, Ірляндыя18 сакавіка 1768, Лёндан) — выбітны ангельскі пісьменьнік XVIII ст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія і творчасьць

Вывучаў у Кэмбрыджы багаслоўе, доўга быў пастарам у вёсцы. Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыцьцё і меркаваньні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лёндан, 17591767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасьць; навізна яго манэры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лёндан, стаў улюбёнцам вышэйшага лёнданскага грамадзтва. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасьцю і ўяўляе сабой хутчэй геніальныя бязладныя накіды, чымся мастацкі твор, складзены на вядомаму пляну. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданьняў, быў перакладзены на шматлікія эўрапейскія мовы і па сваёй сутнасьці зьяўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асьветніцтва.

«Сэнтымэнтальныя падарожжы»

Болей зграбна напісаны раман «Сэнтымэнтальныя падарожжы па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лёндан, 1768), напісаны Стэрнам пасьля сапраўднага зьдзейсьненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненьне, па якому атрымала сваю назву «сэнтымэнтальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраваньне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаньнем хвалюючых яго пачуцьцяў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads