Любжынскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Любжынскае возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Любжына. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера
Любжынскае возера
КраінаБеларусь
Плошча0,46 км²
Плошча вадазбору4 км²
Максымальная глыбіня10,3 м
Найбольшая даўжыня2,32 км
Найбольшая шырыня0,25 км
Даўжыня берагавой лініі5,3 км
Вышыня над узроўнем мора139 м[1]
Аб’ём вады1,97 млн м³
Каардынаты55°9′35.27″ пн. ш. 29°6′35.36″ у. д.
Любжынскае возера на мапе Беларусі
Thumb
Любжынскае возера
Любжынскае возера

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча возера Любжынскае складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 10,3 м. Даўжыня возера — 2,32 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі — 5,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,97 млн м³, плошча вадазбору возера — 4 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—7 м. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызьняком, у верхняй — разараныя. Берагі возера зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма да глыбіні 1,5—2 м высланае пяском, на большых глыбінях — глеем.

Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасьці складае да 15 м. Расьліннасьць пашыраныя ў возеры да глыбіні 2 м.

З возера Любжынскае выцякае ручай у возера Паўазер’е.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads