Люк Шоў
ангельскі футбольны абаронца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люк Пол Го́ар Шоў (па-ангельску: Luke Paul Hoare Shaw; нар. 12 ліпеня 1995 году[4], Кінгстан-на-Тэмзе, Вялікабрытанія) — ангельскі футбольны левы абаронца, гулец клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Ангельшчыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У васьмігадовым узросьце Люк Шоў пачаў гуляць за акадэмію «Саўтгэмптану», у веку 15-ці гадоў стаўшы гульцом моладзевага складу клюбу[4]. Дэбют за дарослы клюб адбыўся 28 студзеня 2012, калі Люку было 16 гадоў. Пасьля выхаду «Саўтгэмптану» ў найвышэйшы дывізіён Шоў зь яшчэ трыма маладымі гульцамі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт[5]. У першым сэзоне Прэм’ер-лігі Шоў згуляў за «Саўтгэмптан» 28 матчаў, зь іх 25 у чэмпіянаце[4].
27 чэрвеня 2014 Шоў падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Перад пачаткам сэзону ён атрымаў траўму, якая вывела яго са строю на месяц[6][7]. Дэбют гульца ў афіцыйным матчы за «Манчэстэр» адбыўся 27 верасьня 2014 ў затнім матчы з «Ўэст Гэм Юнайтэд»[8].
Міжнародная
Упершыню Люк Шоў згуляў на міжнародным узроўні у 2011 року ў складзе зборнай да 16 гадоў[9]. У тым самым годзе згуляў за зборную да 17 гадоў[9].
У студзені 2013 Шоў быў выкліканы ў моладзевую зборную (да 21), аднак з-за траўмы, атрыманай на трэніроўцы, ня здолеў выступіць[10]. Аправіўшыся ад пашкоджаньня, ён урэшце здолеў выступіць у складзе гэтай зборнай у адборачным матчы да моладзевага чэмпіянату Эўропы 2015 году са зборнай Малдовы 5 верасьня[11] і зь Фінляндыяй 9 верасьня[12].
27 лютага 2014 Шоў быў выкліканы ў склад дарослай зборнай на таварыскі матч са зборнай Даніі[13][14][15]. Ён выйшаў замест Эшлі Коўла пасьля перапынку.
Люк Шоў выцясьніў Эшлі Коўла са складу на чэмпіянаце сьвету 2014 року[16], пасьля чаго апошні скончыў міжнародную кар’еру[17]. Шоў стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянату[18], паўдзельнічаўшы ў апошнім матчы ў групе са зборнай Коста-Рыкі[19].
Remove ads
Дасягненьні
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2016
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads