Майстар спорту Беларусі
спартовае званьне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майстар спорту Рэспублікі Беларусь (МС) — спартовае званьне ў Рэспубліцы Беларусь. Прысвойваецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па відах спорту, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь.


Спартоўцы, якому прысвоена спартыўнае званьне, выдаецца пасьведчаньне аб спартыўным званьні і нагрудны знак.
Нормы і патрабаваньні, выкананьне якіх неабходна для прысваеньня спартыўнага званьня майстра спорту Рэспублікі Беларусь, усталёўваюцца Адзінай спартыўнай клясыфікацыяй Рэспублікі Беларусь (АСК), зацьверджанай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1].
Спартовыя званьні прысвойваюцца спартоўцам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь пры выкананьні імі устаноўленых АСК нормаў на афіцыйных спартыўных спаборніцтвах, за выключэньнем спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца сярод вэтэранаў.
Разрадныя нормы і разрадныя патрабаваньні ўсталёўваюцца з улікам асаблівасьцяў разьвіцьця віду спорту, полу, узросту спартоўцаў і вызначаюцца паказчыкамі, прадугледжанымі Адзінай спартыўнай клясыфікацыяй Рэспублікі Беларусь па віду спорту[2].
Асобам з інваліднасьцю прысвойваецца асобнае спартыўнае званьне — майстар спорту Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў.
Remove ads
Крыніцы
Глядзі таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads