Макараўскае возера

возера ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Макараўскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Тураўлянкі. Знаходзіцца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, за 24 км на паўночны ўсход ад места Лепеля. Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13,3 м, сярэдняя складае 5,3 м. Аб’ём вады 1,22 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,16 км.

Возера
Макараўскае
КраінаБеларусь
Плошча0,23 км²
Плошча вадазбору7,32 км²
Максымальная глыбіня13,3 м
Сярэдняя глыбіня5,3 м
Найбольшая даўжыня0,94 км
Найбольшая шырыня0,38 км
Даўжыня берагавой лініі2,16 км
Вышыня над узроўнем мора131,9 м
Аб’ём вады1,22 млн. м³
Каардынаты55°02′52.70″ пн. ш. 28°57′28.90″ у. д.
Макараўскае на мапе Беларусі
Thumb
Макараўскае
Макараўскае

На паўднёвым беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Губін.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна возера выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—22 мэтраў (на поўдні 6—8 мэтраў), разараныя, у ніжняй частцы пад хмызьняком. Берагі зьліваюцца з схіламі, на ўсходзе і захадзе нізкія, пясковыя, на поўначы на невялікіх дзялянках сплавінныя. На захадзе забалочаная абалона шырынёй да 70 мэтраў. Дно да глыбіні 1,5 мэтра пясковае, ніжэй — сапрапэлістае. Пратокай ў паўднёвай частцы злучаецца з возерам Мелкім.

Remove ads

Флёра і фаўна

Возера зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,7 мэтра. Пераважаюць хвошч, трысьнёг, чарот.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусьцяра, краснапёрка, верхаводка, лінь, карась[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads