Максім Бабічаў

беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Максім Бабічаў
Remove ads

Максі́м Ба́бічаў (нар. 7 сакавіка 1986 году, Менск, БССР, СССР) — беларускі гандбольны лінейны, колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Цяпер працуе трэнэрам. Майстар спорту Беларусі міжнароднае клясы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Гульнявая кар’ера Максіма Бабічава пачалася ў менскім «Аркатроне». З 2008 року ён выступаў за навастворанае менскае «Дынама». Пасьля роспуску клюбу перайшоў у БГК імя Мяшкова[1]. Улетку 2017 року перайшоў ва ўкраінскі «Матор». Скончыў кар’еру ў 2021 годзе, а пасьля далучыўся да штабу жаночай зборнай Беларусі[2].

Міжнародная

У складзе беларускай зборнай гуляў на чэмпіянатах сьвету 2013[3], ЧС-2015, чэмпіянатах Эўропы ЧЭ-2008, ЧЭ-2014[4] і ЧЭ-2016.

Remove ads

Узнагароды

  • Чэмпіён Беларусі: 2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2003, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
  • Срэбны (2014, 2015) і бронзавы (2017) прызэр SEHA-лігі
  • Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2017

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads