Музэй Вікторыі і Альбэрта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэй Вікторыі і Альбэрта — музэй у Лёндане, найбуйнейшы ў сьвеце музэй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Займае плошчу 51 000 м² і мае 145 галерэяў. Уваход вольны.
Remove ads
Заснаваньне

Заснаваны ў 1852 року — на наступны рок пасьля таго, як у Лёндане адбылася першая «Сусьветная выстава вырабаў прамысловасьці ўсіх нацыяў». Першапачатковая назва ўстановы — Музэй вытворцаў. Сьпярша ён разьмяшчаўся ў Мальбара Хаўсе, потым у Самарсэт Хаўсе, дзе знаходзілася Каралеўская акадэмія мастацтваў. Першы дырэктар музэю — Генры Коўл (1808—1882). Ён і стаў ініцыятарам прыдбаньня рэчаў ужытковага мастацтва (і навукі) з выставы.
Музэй не зьбіраў першасную калекцыю. Краінам-удзельніцам Сусьветнай выставы экспанаты не вярталіся, і Лёндан умомант стаў уласьнікам выдатнага сабраньня, якое засталося толькі дапаўняць.
Распачаліся клопаты па праектаваньні ўласнага памяшканьня. І толькі ў чэрвені 1857 р. новы музэйны будынак урачыста адкрыла каралева Вікторыя. Новаўвядзеньнем сталася выкарыстаньне газавага асьвятленьня, што давала магчымасьць азнаёміцца з экспанатамі шырокім слаям насельніцтва і рамесьнікам.
Сучасную назву — Музэй Вікторыі і Альбэрта — установа атрымала толькі ў 1899 р. (прынц Альбэрт памёр яшчэ ў 1861 р., Вікторыя — у студзені 1901-га). Насамрэч каралева і ейны муж ня маюць ніякага дачыненьня да стварэньня калекцыі музэю і перасьледавалі толькі мэту зацьверджаньня сваёй вядомасьці на будучыню.
Remove ads
Мінуўшчына

Музэй разьмясьціўся ў раёне Паўднёвы Кенсынгтон. Будынкі перабудоўваліся, руйнаваліся і дапаўняліся. Для аздабленьня былі выкарыстаныя фрэскі, мастацкі чыгун, вітражы, мазаікі, кераміка. Архітэктура і аздабленьне нясуць усе адзнакі гістарычных стыляў і эклектыкі.
У рокі 2-й сусьветнай вайны экспанаты былі эвакуяваныя і схаваныя, а будынкі музэю, не зважаючы на бамбаваньне Лёндану, атрымалі нязначныя пашкоджаньні. Але музэйныя галерэі страцілі вітражы эпохі каралевы Вікторыі.
На 1960-я рокі прыйшлося дабудоўваньне памяшканьняў бібліятэкі па мастацтве. Частка музэйных памяшканьняў рана атрымала электрычнасьць. Музэй мае 145 галерэяў для экспазыцыяў, кавярню, лекцыйную залю, крамы.
Remove ads
Зборы музэю

- Архітэктурныя фрагмэнты, гіпсавыя копіі, мадэлі будоўляў
- Прыкладное мастацтва Азіі
- Прыкладное мастацтва кантынэнтальнай Эўропы ад антычнасьці да нашых дзён
- Прыкладное мастацтва Вялікай Брытаніі
- Кераміка і парцалян розных краінаў сьвету
- Гісторыя моды і ювэлірныя вырабы
- Мэбля розных эпохаў
- Вырабы са шкла
- Мэталы і сплавы
- Жывапіс і малюнак, расейскія абразы
- Фатаграфія
- Гісторыя тэатру
- Тэкстыль
- Скульптура розных эпохаў
- Графіка і кнігадрук
- Аддзел рэстаўрацыі і кансярвацыі
- Рэклямны і асьветны аддзел
Глядзіце таксама
- Сьпіс музэяў Лёндану
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads