Мітчэль Вайзэр
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́тчэль Ва́йзэр (па-нямецку: Mitchell Weiser; нар. 21 красавіка 1994 году) — нямецкі футбаліст, правы абаронца і правы флянгавы гулец клюбу «Вэрдэр».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец моладзевай акадэміі «Кёльну». Дэбютаваў у Бундэсьлізе 25 лютага 2012 году ў матчы «Кёльну» супраць «Баеру»[3]. Гэты матч стаўся адзіным у складзе гадоўнай каманды клюбу, бо ўжо ўлетку гулец далучыўся да «Баварыі»[4]. Пэўны час футбаліст правёў у арэндзе ў клюбе Бундэсьлігі 2 «Кайзэрсьляўтэрн», а па вяртаньні згуляў за «Баварыю» ў Лізе чэмпіёнаў, замяніўшы ў матчы супраць чэскай «Вікторыі» Марыё Гёцэ на 87-й хвіліне матчу. 5 красавіка 2014 году ўпершыню за мюнхэнскі клюб адгуляў у матчы чэмпіянату Нямеччыны, але каманда, якая ўжо гарантавала чэмпіёнскі тытул, прагуляла «Аўгусбургу» зь лікам 1:0[5]. Пасьля Вайзэр абараняў колеры сталічнай «Гэрты», а ў наступным далучыўся да «Баеру», дзе, акрамя першага сэзону, часьцей прапускаў гульні, чым гуляў. Улетку 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Вэрдэру», які той сэзон спаборнічаў у Бундэсьлізе 2[6]. Праз год клюбы ўмовіліся на сталае прыяднаньне гульца да брэмэнскай каманды.
Remove ads
Дасягненьні
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2014
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads